Рымска-каталіцкі дзеяч, арцыбіскуп магілёўскі. Тэолаг, пісьменнік і перакладчык. Нарадзіўся ў Оўручы на Жытоміршчыне. Арцыбіскупам магілёўскім стаў у 1851 годзе і быў ім да сваёй смерці ў 1855.
1943 год. Боўская (Боўкінская) блакада партызан.
Пачаўся шматдзённы бой (5-18 кастрычніка) партызан смаленскага палка “Трынаццаць” і Быхаўскіх партызан каля в. Боўкі Быхаўскага раёна – “Боўская блакада”. 4 000-ны партызанскі атрад быў блакаваны некалькімі палкамі немцаў. Больш за палову партызан загінулі, але каля 1 400 змаглі прарвацца праз блакаду. Сярод удзельнікаў прарыву быў Пётр Лярскі – знакаміты магілёўскі географ.
1955 год. Нарадзіўся Аляксандр Ліцін.
Магілёўскі фотамастак, фотажурналіст, краязнавец.
Аўтар і суаўтар многіх кніг па гісторыі магілёўскага габрэйства, фотасправы.
Стваральнік творчай групы «Студыя 3 plus» (1990).
Удзельнік больш за 100 фотасалонаў і фотавыстаў ў розных краінах свету.
Лічыць, што «свой горад і павінен быць цэнтрам свету».
1996 год. У Магілёве адкрыты культурны цэнтр “Дом польскі”.
Размяшчаецца ў гістарычным будынку 1794 года пабудовы.
Сусветны дзень настаўніка (World Teachers’ Day, з 1994 года) адзначаецца ў больш чым 100 краінах свету.
ААН прапануе бацькам і ўсім грамадзянам на хвіліну задумацца аб тым, як змяніў іх жыццё добры настаўнік, памяць аб якім яны захавалі.
У апошнія гады назіраецца масавы адток настаўнікаў, выкліканы такімі фактарамі, як скарачэнне бюджэту работнікаў дзяржаўнай службы, адсутнасць нармальных умоў працы, будучы выхад на пенсію пажылых настаўнікаў, стрэс, знясіленне фізічных і духоўных сіл.
Пандэмія COVID-19 таксама пагоршыла праблемы, з якімі сутыкаюцца і без таго перагружаныя сістэмы адукацыі ва ўсім свеце. Таму цяпер неабходна працаваць разам з настаўнікамі, каб абараніць права на адукацыю і ўпісаць яе ў новую рэальнасць, якая фарміруецца ва ўмовах пандэміі.
Міжнародны дзень дзіцячага цэрэбральнага паралічу (World Cerebral Palsy Day, з 2012 года) праводзіцца ў першую сераду кастрычніка.
Каля 17 мільёнаў людзей ва ўсім свеце пакутуюць ад ДЦП.
Гэтая хвароба становіцца прычынай інваліднасці ў дзяцей, пры гэтым ад ДЦП няма ніякіх лекаў.
Дзеці з ДЦП маюць патрэбу ў асаблівым клопаце. Спецыялізаваныя ўстановы праводзяць рэабілітацыю дзяцей з гэтым дыягназам, ажыццяўляюць комплекс мер, сярод якіх развіццё здольнасцей дзяцей, а таксама іх большае далучэнне да соцыуму.
Міжнародны дзень супраць прастытуцыі(International Day of No Prostitution, з 2002 года).
Большую частку мерапрыемстваў арганізоўваюць члены феміністычных рухаў, якія лічаць прастытуцыю формай эксплуатацыі жанчын і мужчынскага дамінавання над жанчынамі. Яны лічаць, што гэтая ганебная практыка абавязана сваім існаваннем існуючаму патрыярхальнаму грамадскаму парадку.
1733 год. Саксонскі курфюрстФрыдрых Аўгуст II Ветын у Кракаве абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім.
Здабыць карону дапамагла Расія: 20-тысячнае рускае войска перайшло межы Рэчы Паспалітай і рушыла на дапамогу прэтэндэнту.
Пры Аўгусце ажывілася культурнае і эканамічнае жыццё, пачалася адукацыйная рэформа.
Але ў час яго валадарання ў краіне пашырылася феадальная анархія, пачаўся палітычны крызіс.
Рэч Паспалітая трапіла ў залежнасць ад суседніх дзяржаў, асабліва Расіі.