У Магілёве жыхары змагаюцца за прадуктовы кіёск, які паводле чыноўнікаў – анахранізм

Каля 500 подпісаў сабралі жыхары дамоў па вуліцы Сіманава, каб адстаяць маленькі гандлёвы павільён у крокавай дасягальнасці. 

Continue reading “У Магілёве жыхары змагаюцца за прадуктовы кіёск, які паводле чыноўнікаў – анахранізм”

Чаго не хапае беларусу? Допіс чытача, якога здзівілі сувеніры ў вітрыне (фота)

У выстаўленым наборы сувеніраў жыхар Магілёва ўгледзеў «кавалак беларускага свету» і сфатаграфаваў яго.

У кіёску побач з вакзалам – звярнуў увагу чытач Магілёў.media – сярод выстаўленых налепках і магніцікаў адсутнічаюць беларускамоўныя.

«Мне кінулася ў вочы агрэсіўнасць іх карцінак, што, на маю думку, супярэчыць беларускаму менталітэту. – тлумачыць магілёвец – Але, як мне падаецца, такі набор сувеніраў сведчыць пра раздарожжа, на якім апынулася ўся Беларусь. У ёй баяцца беларускага і без боязі дэманструюць безгустоўнасць і дурноту».