Якасцю нядаўна набытай біяпрыбіральні застаўся незадаволены 46-гадовы жыхар адной з вёсак Магілёўскага раёна.
Падвыпіўшы ўладальнік біятуалета не ўпісаўся ў дзверы, паваліў модуль і абвінаваціў сына ў тым, што была купленая няўстойлівая прыбіральня.
Сын прапанаваў бацьку прыбраць за сабой, а бацька ў адказ схапіўся за нож. Давялося выклікаць міліцыю.
Сітуацыю можна апісаць словамі паэта: “Да и сам я нынче что-то стал нестойкий”.
Фота ОС Exclusive.
