Жыхар Магілёўскага раёна паваліў біятуалет і пайшоў з нажом на сына

Якасцю нядаўна набытай біяпрыбіральні застаўся незадаволены 46-гадовы жыхар адной з вёсак Магілёўскага раёна.

Падвыпіўшы ўладальнік біятуалета не ўпісаўся ў дзверы, паваліў модуль і абвінаваціў сына ў тым, што была купленая няўстойлівая прыбіральня.

Сын прапанаваў бацьку прыбраць за сабой, а бацька ў адказ схапіўся за нож. Давялося выклікаць міліцыю.

Сітуацыю можна апісаць словамі паэта: “Да и сам я нынче что-то стал нестойкий”.

Фота ОС Exclusive.