Слупы, збітыя на магілёскай вуліцы 20 дзён таму, так і не адрамантавалі – фотафакт

Mogilev.media пісалі 26 снежня пра незвычайны выпадак на магілёўскай вуліцы Крывуліна. Кіроўца смеццявоза, спяшаючыся, збіў кранам адразу тры асвятляльныя слупы. Пры гэтым было пашкоджана электразабеспячэння яшчэ некалькіх, бо быў сарваны і ляжаў на зямлі сілавы кабель.

16 студзеня, праз дваццаць дзён пасля здарэння, слупы так і не былі адрамантаваныя. Адзін з трох толькі быў абрэзаны – паведамляюць нашы чытачы.

Фота: mogilev.media

У самым цэнтры Магілёва дрэва расце проста на доме – фотафакт

Пільныя чытачы MOGILEV.MEDIA адзначылі дзіўны стан аднаго з адметных гарадскіх дамоў. Былая гасцініца “Днепр”, а цяпер офісны будынак, настолькі набраўся смеццем, што на яго архітэктурных выступах пачалі расці дрэвы.

Будынак гасцініцы “Днепр” быў узведзены на месцы Іосіфаўсакага сабора, знесенага савецкімі ўладамі ў 1938 годзе. Будаўніцтва гасцініцы было запраектавана ў межах даваеннага плана па пераносу сталіцы БССР з Мінска ў Магілёў. Архітэктурны стыль, у якім выканана былая гасцініца – блізкі да канструктывізма, але пабудова не мае ахоўнага статуса і не залічаная ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей.