Здарэнне адбылося на кальцы па вуліцы Грышына, каля спартыўнага комплекса “Алімпіец”.
Відэа аварыі выклаў адзін з карыстальнікаў папулярнага магілёўскага Тэлеграм-канала. На ім бачна, што кіроўца за стырном Volkswagen Passat вырашыў павярнуць з кальцавой дарогі, знаходзячыся ў сярэдняй паласе, у той час як па крайняй левай рухаўся Audi.
Пра пацярпелых у аварыі пакуль не паведамляецца. Паводле папярэдніх звестак, у выніку сутыкнення з бардзюрам аўтамабілю Audi вырвала заднюю вось.
Дзеці на ровары нечакана выехалі на праезную частку і трапілі пад машыну.
Пацярпелыя дзяўчынка 2008 і хлопчык 2010 году нараджэння забаўляліся, катаючыся ў дваіх на адным ровары.
У нейкі момант яны раптоўна выехалі на праезную частку дарогі, дзе адбылося сутыкненне з аўтамабілем «Джылі», піша мясцовая раёнка «Чырвоны сцяг».
«З рознымі цялеснымі пашкоджаннямі дзеці былі шпіталізаваны ў Краснапольскую ЦРБ (Цэнтральную раённую больніцу, ММ), адтуль – у Магілёўскую абласную дзіцячую больніцу», піша выданне.
Па факце дарожна-транспартнага здарэння праводзіцца праверка.
34-гадовы мінчанін кіраваў па трасе Барысаў-Беразіно-Бабруйск на аўтамашыне Citroen каля 14.45 28 жніўня. Разам з ім у аўтамабілі знаходзіўся 46-гадовы пасажыр, які і стаў ахвярай злачыннай бяспечнасці. Як выявіла потым медыцынская экспертыза, у крыві кіроўцы падчас руху было 1,4 праміле алкаголю.
Трагедыя адбылася на 106-м кіламетры дарогі. Кругавы паварот дарогі налева апынуўся занадта цяжкім для п’янага мінчаніна. Колы Citroen зачапілі правую ўзбочыну, машына згубіла кіраванне і ўдарыла ў прыдарожнае дрэва.
Пасажыр быў яшчэ жывы, калі кіроўца вырашыў пакінуць месца здарэння. Ці аказаў ён хоць нейкую першую дапамогу пацярпеламу – не паведамляецца. Вядома, што 46-гадовы мужчына памёр па дарозе ў больніцу.
Тэрміновыя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы дазволілі знайсці вінаватага ў ДТЗ амаль праз дзве гадзіны. У 16.30 таго ж дня 34-гадовы мінчанін быў затрыманы.
Гэта другі вядомы інцыдэнт у рэгіёне, звязаны з памылкамі пры транспартаванні збожжа. Трыма днямі раней у Кіраўскім раёне 4 тоны зерня рассыпаліся на двух кіламетрах дарогі з незачыненага кузава.
У Чавускім раёне 26 тон збожжа высыпаліся на праязную частку дарогі з перакуленай машыны. Кіроўца не пацярпеў. На яго склалі два адміністрацыйныя пратаколы.
Інцыдэнт здарыўся ў вёсцы Хількавічы. За рулём МАЗа з паўпрычэпам быў 29-гадовы жыхар гарадскога пасёлка Краснаполле. Рухаючыся пад гару, кіроўца праявіў няўважлівасць, грузавік перакуліўся, піша БелТА.
З апублікаванага фота бачна, што інцыдэнт адбыўся ў цёмную пару содняў.
Здарэнне ў Кіраўскім раёне абышлося без пакарання кіроўцы. Інспектар ДАІ папярэдзіў яго, каб той больш падобнага не ўчыняў. Да дзясятай гадзіны раніцы работнікі сельгаспрадпрыемства прыбіралі збожжа з дарогі, паведамляўМагілёў.media.
Упраўленне ўнутраных справаў Магілёўскага аблвыканкаму лаканічна падвяло вынікі працы за выхадныя дні. 6 і 7 жніўня было зарэгістравана ўсяго 2 ДТЗ, у якіх пацярпелі 2 чалавекі.
Паводле прэс-службы ведамства ў рэгіёне было зарэгістравана 1121 парушэнне правілаў дарожнага руху, у тым ліку ДАІшнікі спаймалі 20 п’яных кіроўцаў і 44 бяспраўніка. Былі пакараныя 33 пешаходы, якія ў нецвярозым стане парушалі правілы дарожнага руху.
Фота ілюстрацыйнае, узятае з адкрытых у інтэрнэце крыніцаў
28-гадовы магілёвец на аўтамабілі Nissan ліха пракаціўся па транспартнаму кальцу, якое злучае вуліцы Вялікая Чавуская, Цярохіна і Златавустоўскага. Ролік з яго дрыфтам паявіўся ў гарадскіх пабліках у сацыяльных сетках. Парушальніка правілаў дарожнага руху ідэнтыфікавалі і пакаралі, паведаміла прэс-служба абласной міліцыі.
У Бабруйскім раёне каля вёскі Вялікія Бортнікі п’яны мінчанін на Suzuki спрабаваў абагнаць Volkswagen, які якраз паварочваў налева. У крыві мінчаніна было 2,0 праміле алкаголю, як высветлілася пазней, што і перашкодзіла яму, відаць, цвяроза ацаніць сітуацыю. Яго машына сутыкнулася з аўтамашынай, якая ехала наперадзе. У выніку была траўмаваная 62-гадовая пасажырка Volkswagen – паведамляе абласное ДАІ.
У Чэрыкаўскім раёне 44-гадовы кіроўца аўтамабіля Audi не справіўся з кіраваннем і яго машына вылецела з трасы і перакулілася . З траўмамі мужчыну даставілі ў шпіталь. Здарэнне адбылося на дарозе паміж вёскамі Язерамі і Вербежам, піша прэс-служба абласнога ўпраўлення міліцыі.
Супрацоўнік дарожна-транспартнай інспекцыі адмовіўся браць хабар у 200 долараў ад кіроўцы, затрыманага чацвёрты раз за год без правоў. Іх 31-гадовы жыхар Магілёва быў пазбаўлены.
Бяспраўнік, каб пазбегнуць крымінальнай адказнасці за шматразовае парушэнне правілаў дарожнага руху, спрабаваў угаварыць супрацоўніка ДПС не афармляць пратакол і пакінуў у яго службовай машыне з камерай відэафіксацыі стодоларавыя купюры, – паведамляе прэс-служба абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў.
72-гадовы жыхар Магілёва падчас вячэрняга шпацыру пабачыў на вуліцы электрасамакат і вырашыў яго падарыць унуку.
Пажылы мужчына не ведаў, што транспартны сродак арандаваны і мае адпаведны GPS-трэкер, па якім уласніку лёгка адсачыць яго месцазнаходжанне, гаворыцца ў паведамленні абласной міліцыі.
У Горацкім раёне 17-гадовы падлетак, сагнаў трактар з прычэпам.
Трактарыст у замку запальвання пакінуў ключы, што справакавала падвыпіўшага маладзёна на правапарушэнне.
Падлетак вырашыў пракаціцца на трактары ў суседнюю вёску да сябра. У дарозе прычэп перавярнуўся, а хлопец уцёк. Пазней яго адшукалі міліцыянты, апавядае прэс-служба абласнога міліцэйскага ведамства.
Магілёўская міліцыя шукае сведкаў аварыі, якая здарылася на вуліцы Крупскай абласнога цэнтру 11 ліпеня.
Загінула 36-гадовая жанчына. Яна стала ахвярай наезду аўтамабіля на пешаходным пераходзе. Магілёў.media пісаў пра гэтую трагедыю.
ДТЗ адбылося на скрыжаванні вуліц Крупскай і Бялінскага. З-за пашкоджання кабелю не працавалі святлафоры. Жанчына пачала пераходзіць праезную частку і трапіла пад аўтамабіль.
Відавочцаў здарэння міліцыя просіцьзвярнуцца ў аператыўна-дзяжурную службу па тэлефоне 63-44-44.
Інфармацыя пра аварыю паявілася на магілёўскіх пабліках. Як відаць на фота, сутыкненне аўтамашын адбылося пасярод ажыўленай праезжай часткі недалёка ад магазіна “Перекресток”, што па праспекце імя Пушкіна, 35Б.