У Беларусі назвалі рэгіёны з самымі высокімі сярэднімі прызначанымі пенсіямі. Адпаведныя даныя апублікавалі галоўныя статыстычныя ўпраўленні Мінска і абласцей.
Сярэдні памер прызначанай пенсіі разлічваецца шляхам дзялення агульнай сумы прызначаных пенсій на колькасць пенсіянераў.
Паводле даных на канец 2025 года, сярэдні памер прызначаных пенсій у Беларусі склаў 922,9 рубля.
Лідарам па гэтым паказчыку стаў Мінск. У сталіцы сярэдняя прызначаная пенсія дасягнула 998,3 рубля. Далей у тройку рэгіёнаў з найбольш высокімі пенсіямі ўвайшлі Гомельская і Мінская вобласці.
Рэгіёны-лідары выглядаюць так:
- Мінск – 998,3 рубля.
- Гомельская вобласць – 918,1 рубля.
- Мінская вобласць – 914,4 рубля.
Астатнія рэгіёны размясціліся ніжэй за агульнарэспубліканскі ўзровень. Пры гэтым розніца паміж шэрагам абласцей аказалася невялікай.
Далей у спісе ідуць:
- Віцебская вобласць – 907,1 рубля;
- Гродзенская вобласць – 905,8 рубля;
- Магілёўская вобласць – 904,5 рубля;
- Брэсцкая вобласць – 877,5 рубля.
Нарэшце Магілёўская вобласць не толькі не замкнула спіс беднякоў, але нават абагнала росквітную Брэстчыну.
Аднак гэтая статыстыка вельмі і вельмі адносная. Найхутчэй у Магілёўскай вобласці да пенсіі дажывае менш людзей.
Фота ілюстрацыйнага характару.
