Класная кіраўніца Лукашэнкі пайшла з жыцця.
Таццяна Мікалаеўна Карпечанка памерла ва ўзросце ста двух гадоў.
У вёсцы Александрыя Шклоўскага раёна яна сорак гадоў працавала настаўніцай матэматыкі і ў свой час на працягу чатырох гадоў была класнай кіраўніцай Аляксандра Лукашэнкі.
Развітанне з Таццянай Мікалаеўнай пройдзе сёння ў Доме культуры аграгарадка Александрыя.
Фота БелТА.