Бобруйск

Сям’я з Бабруйску плануе вярнуцца з Масквы на радзіму, навучаючы дачку беларускай мове

Сям’я бабруйчанкі Ірыны Радчынскай, папрацаваўшы ў сталіцы Расіі, вырашыла вярнуцца на радзіму і вучыць дачку ў беларускай школе. 

Жанчына, якой зараз каля 37-38 гадоў, штогод прыязджае ў родны Бабруйск, “да сям’і і беларускай зямлі”. “Дзень ці то працую, па зуму заняткі праводжу, ці то з дачкой гуляю, у дзіцячы гульнявы цэнтр схадзілі. Уражаная, колькі ўсяго з’явілася ў горадзе. Шмат новых дзіцячых пляцовак, ілюмінацыя, «Этажэрка» насупраць дому – як гандлёвы цэнтр, а не доўгабуд. Надвор’е толькі падводзіць – хочацца на лецішча, а што там у дождж рабіць? Але гэта ідэальнае надвор’е, каб глядзець футбол, дома альбо ў бары”, – цытуе Ірыну komkur.info. 

Яна распавяла выданню, што шмат гадоў працуе з мужам у Маскве. У лютым 2024 года ў іх там нарадзілася дачка Міра, якая ўжо вучыць беларускую мову анлайн. “У садку выхавацелькі ўкраінкі, таму яны разумеюць, калі я на пачынае шпуляць беларускімі словамі. Раней для мяне жыццё там было добрае, хоць ніколі і не хацела заставацца. Але яшчэ ў 21-м вырашылі, што вернемся ў Беларусь, так што не з-за дронаў. Мы з імі і не сутыкаліся – Масква вельмі вялікая, я нават не бачыла жыўцом, як НПЗ гарэў, у нас зусім іншы раён. Пакуль проста дапрацоўваем, зарабляем на жыццё і на рамонт. Але зразумела, што ў школу Міра пойдзе ўжо ў беларускую”, – кажа бабруйчанка. 

Варта адзначыць, што пад паняццем “беларуская школа” жанчына, па ўсяму відаць, мае на ўвазе тэрытарыяльную прыналежнасць навучальнай установы. Беларускамоўных школ у Бабруйску няма.

Фотаздымак: wiki.bobr.by

 

← Усе навіны Магілёва