у Шклоўскім раёне лесавоз перавярнуўся і засыпаў дарогу бярвеннем

Парваліся тросы – у Шклоўскім раёне лесавоз перавярнуўся і засыпаў дарогу бярвеннем

Вечарам 18 верасня каля вёскі Дабрэйка Шклоўскага раёна, на трасе Магілёў-Шклоў з’ехаў у кювет і перавярнуўся лесавоз МАЗ, бярвеннем засыпала ўсю дарогу. Падчас транспарціроўкі бярвенне на ім было зафіксавана, аднак у выніку падзення аўтамашыны парваліся тросы, і яно высыпала на шашу. Кіроўца ў здарэнні не пацярпеў – паведамляе прэс-служба УУС.

Фота: УУС