«Ноч музеяў» у этнаграфічным. Экскурсія з ліхтарамі, старажытныя фрызуры, ажылыя манекены і батлейка

У магілёўскім Музеі этнаграфіі прадстаўленая маштабная экспазіцыя гарадскога і сялянскага жыцця беларусаў. Імпрэзы да «Ночы музеяў» рыхтавалі і ў ім. Перлінай стала экскурсія з ліхтарыкамі па начным горадзе.

Музей сустрэў наведнікаў «жывымі» манекенамі ў строях часу з якога яны перанесліся да нас. Выглядалі “госьці з мінулага” па сучаснаму  элегантна і экспазіцыя з ім была маляўнічай.

Тэатралізаваныя пастаноўкі і вернутая з небыцця батлейка, якая заўжды выклікае ў наведнікаў інтарэс, не заставаліся без іхнай увагі.

Яны завіхаліся над старажытнымі прычоскамі, рабілі керамічныя збанкі, працавалі над выцінанкамі.

З дапамогай відэаролікам ім распавядалі і вучылі гатаваць традыцыйную ежу.

Праграма «Ночы музеяў» поўнілася квэстам па музейных экспанатах. Наведнікаў дзівілі ўсходнімі танцамі…