Міністры абароны Хрэнін і Шайгу падпісалі дакументы аб расійскай ядзернай зброі ў Беларусі

Міністры абароны Хрэнін і Шайгу падпісалі дакументы аб расійскай ядзернай зброі ў Беларусі

Вечарам 24 мая міністры абароны Беларусі і Расіі падпісалі ў Мінску дакументы, якія вызначаюць парадак утрымання расійскай тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі – перадае ТАСС.

“У ходзе сустрэчы падпісаны дакументы, якія вызначаюць парадак утрымання расійскай нестратэгічнай ядзернай зброі ў спецыяльным сховішчы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь” – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы міністэрства абароны Беларусі.

Як паведамляў раней кіраўнік расійскай дзяржавы Уладзімір Пуцін, 1 ліпеня плануецца завяршыць будаўніцтва сховішча для тактычнай ядзернай зброі на беларускай тэрыторыі. Масква ўжо перадала Мінску ракетны комплекс “Іскандэр”, які можа быць носьбітам ядзернай зброі, і аказала дапамогу ў пераабсталяванні беларускіх самалётаў для магчымасці прымянення боепрыпасаў з ядзернай зброяй.

Фота з адкрытых крыніц