Магілёўская нерухомасць на рынку жылля, якая нас уразіла – самая дарагая, самая танная, трэш і па-багатаму

Выбралі для вас шмат фота з прапановамі на рынку жылля ў Магілёве. Ад 350 000 баксаў да некалькіх соцень – так-так, не здзіўляйцеся!

Самы дарагі аб’ект нерухомасці ў Магілёве на сённяшні дзень, гэта, канечне, катэдж. Вось такі трохпавярховы дом з пяццю пакоямі на вуліцы Чалюскінцаў гаспадары ацэньваюць у 350 000$.

Зуім крыху не дацягвае двухузроўневы пяціпакаёвы пентхаус на праспекце Міра, у «свечцы» каля гасцініцы Магілёў. 299 000$.

Бліжэйшыя канкурэнты, за якіх, бадай што, не сорамна – чатырохпакаёвая кватэра за 190 000 долараў каля «Кошкінага дома» на праспекце Міра.

У цэнавай катэгорыі звыш 100 000 долараў можна сустрэць стылёвыя, мінімалістычныя прапановы. Вось, напрыклад, двухпакаёўка на рагу Піянерскай вуліцы і Пажарнага завулку навязвае канкурэнцыю шматпакаёвым апартаментам дызайнерскімі якасцямі і тэхналагічным начыннем. 117 000$.

Трохпакаёвая кватэра на вул. Першамайскай – стылёва, прэтэнцыёзна. Дызайн выкананы ў стылістыцы карціннай галерэі.

За 102 000$.

А вось трохпакаёўка на вуліцы Чыгрынава роўна за 100 000$ здаецца, павінна будзе выклікаць у будучага пакупніка прыступ комплексу непаўнавартаснасці.

Але стоп. Гэта ўжо рубрыка «па-багатаму». Працягваем.

Коні на карцінах, сафа ў стылі ампір як цэнтральны элемент хатняй кампазіцыі. Трохпакаёўка за 120 000$ на праспекце Міра.

У тым жа самым доме, дзе пакуль жыве заўзятар «Барсы» з кватэрай за 190 000. Здаецца, мы цяпер ведаем самы дарагі дом у горадзе.

У катэгорыі «трэш» канкурэнтаў, здаецца, няма. Сустракайце трохпакаёўку на бульвары Непакораных за 50 000$.

А вось самая танная кватэра (менавіта кватэра) выглядае так.

За двухпакаёўку ў бараку ў Брадах плюс шэсць сотак у прыдачу просяць роўна 10 000 долараў.

Ёсць і менш бюджэтныя прапановы на рынку магілёўскага жылля. Толькі цяжка назваць гэта паўнавартаснай канкурэнцыяй звыкламу жытлу.

Вось за такі барнхаус у пасёлку Грабянёва просяць каля 9 000$.

Гаспадары агаворваюць, што спальнае месца ў доміку патрабуе дадатковага ўладкавання. Пакуль жа прапануюць сваю пабудову пад офіс, летні домік, шоўрум.

Самай жа таннай прапановай у катэгорыі жылых памяшканняў на спецыялізаваных сайтах аб’яваў намі быў сустрэты… кантэйнер.

240 баксаў і калі ласка – куй сваё шчасце! Сярод іншых падобных кантэйнераў на вуліцы Навіцкага, каля кальца Мясакамбіната.