Лічба дня. 250-300 тысяч тон зерневых згарэла на Мікалаеўскім тэрмінале

Мікалаеўскі тэрмінал – адно з найбуйнейшых зернясховішчаў ва Украіне. На ім складзіраваліся запасы пшаніцы, кукурузы, соі і сланечніка.

«Гаворка ідзе пра аб 250-300 тысяч тон зерневых», – падае словы першага намесніка міністра аграрнай палітыкі і харчавання аб аб’ёме страчанага інфармацыйнае агенцтва «УНІАН»

Тэрмінал у Мікалаве быў атакаваны расійскімі войскамі 4 чэрвеня. Тады мэр гораду Аляксандр Сянкевіч паведаміў, што полымем ахоплена 10 тысяч квадратных метраў плошчы. Для ліквідацыі пажару задзейнічаныя 11 адзінак тэхнікі і 50 пажарных. Акрамя таго, на месцы працуюць пажарныя каманды мясцовых прадпрыемстваў.

Вярхоўны старшыня Еўрапейскага Саюзу Жузепь Барэль 7 чэрвеня заявіў, што Расія знішчаўшы зернясховішча ў Мікалаеве «спрыяе развіццю сусветнага харчовага крызісу».

«У святле такіх паведамленняў дэзынфармацыя, якая распаўсюджваецца Пуціным, каб адхіліць ад сябе віну, становіцца ўсё больш цынічнай», – адзначыў ён.