Гэты дзень у гісторыі: 4 красавіка

4 красавіка – Міжнародны Дзень інтэрнэту

4 красавіка 1488 года  – Магілёў атрымаў каралеўскі “бязмытны ліст” (на права гандляваць без платы мыта).

4 красавіка 1557 года  – нарадзіўся Леў Сапега (1557-1633), дзяржаўны і вайсковы дзеяч ВКЛ, канцлер вялікі літоўскі (1589-1623), ваявода віленскі (з 1623) і адначасна гетман вялікі літоўскі (з 1625), ініцыятар склладання Статуту ВКЛ 1588 года.

4 красавіка 1617  – года пад час руху войскаў на Масковію Магілёў наведаў кароль Уладзіслаў IV.

4 красавіка 1794 года  – войскі пад камандаваннем Тадэвуша Касцюшкі перамаглі расійскія войскі пад Рацлавіцамі каля Кракава. Сілы Тадэвуша Касцюшкі складалі каля 4 тысяч жаўнераў, 2 тысячы касінераў і 12 гармат, а генерала Тармасава – 12 гармат і 3 тысячы жаўнераў.

4 красавіка 1820 года – памёр каталіцкі святар, гісторык, дзеяч незалежніцкага руху Францішак Богуш (1746-1820).

4 красавіка 1876 года – Ордэнам Св. Станіслава 1-й ступені узнагароджаны магілёўскі губернатор Аляксандр Дамбавецкі.

4 красавіка 1908 года – нарадзіўся Васіль Дзяменцеў (1908–1974), доктар геаграфічных навук, прафесар, заснавальнік беларускіх школ ландшафтаведаў, геамарфолагаў, адзін з заснавальнікаў Геаграфічнага таварыства БССР, яго Прэзідэнт (1962–1974).

4 красавіка 1949 года –  падпісана Паўночнаатлянтычная дамова, якая паклала пачатак блоку НАТА. У 1949 г. членамі НАТА сталі 12 краін: США, Канада, Ісландыя, Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі, Францыя, Бельгія, Нідэрланды, Люксембург, Нарвегія, Данія, Італія, Партугалія. На сёння ў блоку 30 краін, у т.л. нашыя суседзі Латвія, Літва, Польшча. НАТА пастаянна пашыраецца.

4 красавіка 2019 года – прынята Пагадненне аб намерах па супрацоўніцтву паміж Магілёўскім аблвыканкамам і Дэпартаментам камерцыі правінцыі Шэньсі КНР.

4 красавіка 2022 года – на тэрыторыі Магілёўскай вобласці пачалася рэспубліканская прафілактычная акцыя «Дом без гвалту!».