Гэты дзень у гісторыі: 3 красавіка

3 красавіка – Дзень Вадзяніка ва ўсходніх славян. Дзень Мікіты Вадапола.

3 красавіка – Сусветны дзень вечарынкі, World Party Day

3 красавіка – Дзень геолага (першая нядзеля красавіка)

3 красавіка 1697 года рускі пасол стольнік Пётр Талстой наведаў абедню у  Магілёўскім Брацкім манастыры.

3 красавіка 1702 года пад час Вялікай Паўночнай вайны войскі ВКЛ учынілі спробу адбіць занятую шведамі Вільню.

3 красавіка 1917 года ў апламбіраваным вагоне ў Петраград па чыгунцы прыбылі са Швейцарыі Ленін і яго саратнікі, каб на кайзераўскія грошы арганізаваць у Расіі рэвалюцыю.

3 красавіка 1918 года ўрадам БНР беларуская мова атрымала статус дзяржаўнай. Усе акты, дакумэнты і ліставанне ўрадавых установаў БНР павінны былі пісацца на дзяржаўнай беларускай мове. Нацыянальным мяншыням Беларусі дазвалялася карыстацца сваёю моваю ў афіцыйных дачыненнях з дзяржаўнымі ўстановамі.

3 красавіка 1919 года ў Касцюковічах нарадзілася Марыя Хадаровіч (1919–2003), географ, педагог, дэкан педагагічнага (1961-1964), геаграфічнага (1975–1977) факультэтаў Магілёўскага педінстытута.

3 красавіка 1940 года ў лесе каля Катыні супрацоўнікі НКУС распачалі масавыя расстрэлы вайскоўцаў (сярод іх габрэі, беларусы, украінцы) міжваеннай Польскай Рэспублікі.

3 красавіка 1942 года ў Клічаўскім раёне, які быў вызвалены 20 сакавіка 1942 г. ад акупантаў (разгром аплшняга ў раёне Клічаўскага нямецкага гарнізона), адноўлены органы савецкай улады. Утворана першая партызанская зона на абшары ў 3 тыс. кв. км. Пад абаронай 18 тыс. партызан зоны да 1944 г. размяшчалася больш за 70 тыс. чал. (да вайны ў раёне жыла 46 тыс.).

3 красавіка 1948 года прэзідэнт ЗША Гары Трумэн зацьвердзіў «плян Маршала», які быў прапанаваны і абмеркаваны напярэдні.

Дзень нараджэння мабільнага тэлефона. 3 красавіка 1973 года амерыканскі вынаходнік Марцін Купэр здзейсніў першае ў гісторыі тэлефанаваньне з сотавага тэлефона. Першы мабільны аператара “БелСел” у Беларусі з’явіўся ў 1993 г. Стандарт  GSM або 2G запрацаваў у 1997 г. Масавае распаўсюджанне сотавай сувязі пачалося з прыходам МТС у 2002 г.

3 красавіка 1973 года IBM прадставіла ўніверсальную тэхналогію лінейнага штрыхавога кадзіравання – з’явіўся штрых-код.

3 красавіка 1989 года ў Мінску адбылася ўстаноўчая канферэнцыя Беларускага экалагічнага саюза.

3 красавіка 1990 года над Львоўскай ратушаю ўпершыню ва Ўкраіне афіцыйна ўзьнялі сіне-жоўты сьцяг.

3 красавіка 1991 года — у Мінску, Магілёве і іншых буйных гарадах распачалася забастоўка працоўных з эканамічнымі і палітычнымі патрабаваньнямі.

фота з адкрытых крыніц