Гэты дзень у гісторыі: 19 мая

19 мая 1051 года кароль Францыі Генрых І ажаніўся са сваёй трэцяй жонкай Ганнай Кіеўскай, унучкай полацкай княжны Рагнеды Рагволодаўны (960-1000).

19 мая 1125 года памёр Вялікі князь Кіеўскі Уладзімір Манамах (1053-1125), унук полацкай княжны Рагнеды Рагволодаўны (960-1000).

19 мая 1782 года нарадзіўся  Іван Паскевіч (1782-1856), рускі палкаводзец, дзяржаўны дзеяч, душыцель горцаў, паўстанняў у Польшчы і Беларусі 1831, у Венгрыі 1849. З 1834 г. уладальнік гомельскага палаца Магілёўскай губерні. У 1917 г. канфіскаваны і калекцыі сталі асновай для краязнаўчага музея (1919).

19 мая 1802 года Наполеон зацвердзіў найвышэйшую ўзнагароду Францыі –  орден Ганаровага легіёна. Сярод беларусаў, якія ўдастоены ордэна: міністр абороны БНР генерал Кіпрыян Кандратовіч, начальнік Генштабу СССР падчас Вялікай Айчыннай вайны генерал Аляксей Антонаў, Нобелеўскі лаўрэат Жарэс Алфёраў.

19 мая 1890 года ў Дрысенскім павеце (зараз Верхнядзвінскі раён) нарадзіўся Данат Макіёнак (1890-1941), ас авіяцыі Першай Сусветнай вайны, георгіеўскі кавалер, стваральнік польскіх ВПС. Загінуў у Асвенцыме.

19 мая (1 чэрвеня) 1906 года пачала выдавацца губернская газета “Могілевскій вестнік”. Выдавалася  да 15 (28) красавіка 1917 года.

19 траўня 1910 гады Зямля “сутыкнулася” з хвастом каметы Галлея. Аднак нават самыя адчувальныя прыборы не зафіксавалі ніякіх незвычайных з’яваў у атмасферы Зямлі, якія можна было б адназначна звязаць з гэтай падзеяй. Так што хваля страху, якая пракацілася па шматлікіх краінах не мела пад сабой ніякай глебы.

19 мая 1922 года ў Савецкай Расіі ўтворана піянерская арганізацыя.

19 мая 1944 года ў Мінску заснаваны Дзяржаўны літаратурны музэй Янкі Купалы.

19 мая 1969 года памёр Георгі Пех (1897-1969), беларускі краязнавец, археолаг, заснавальнік Ваўкавыскага ваенна-гістарычнага музея, калекцыянер і мастак. Прымаў удзел у археалагічных раскопках Ваўкавыска, Мінска, Слоніма, Турыйска.

19 мая 1987 года закрыліся Дні культуры (12-19.05) Торуньскага ваяводства ў Магілёве.

19 мая 1989 года ў Маскве распачаўся першы конкурс “Міс СССР” (19-21 мая). На другім конкурсе, 1990 год, перамагла прадстаўніца Беларусі студэнтка Віцебскага тэхналагічнага інстытута Марыя Кежа. На апошнім, трэцім конкурсе ў 1991 г., тытул “Міс фота СССР” атрымала Ліка Ялінская (Агурбаш).

19 мая 2000 года ў МДУ імя А. Куляшова, Інстытуце Удасканалення настаўнікаў, абласной бібліятэцы імя У. Леніна адбыліся прэзентацыі кнігі “Прафесары і выкладчыкі геаграфачнага факультэта МДПІ імя А. Куляшова”.

19 мая 2014 года падпісана пагадненне аб партнерскіх сувязях паміж Магілёвам і амерыканскім Хьюстанам.

19 мая 2016 года ў Касцюковічах каля будынка РАУС устаноўлены знак у памяць пра загінулых пры выкананні службовых абавязкаў супрацоўнікаў міліцыі.

19 мая 2018 года ў Магілёве на стадыёне “Спартак” (на 7350 гледачоў) упершыню прайшоў фінал Кубку Беларусі па футболу. Сустрэліся БАТЭ і “Дынама-Брэст”, выйгралі дынамаўцы, 3:2.

19 мая 2018 года ў Крычаве адкрыты памятны знак да 100-годдзя ўтварэння памежных войск.