Гэты дзень у гісторыі: 18 красавіка

18 красавіка – Сусветны дзень радыёаматара.

18 красавіка – Міжнародны дзень помнікаў і мясцін.

18 красавіка 1386 года Вялікі князь смаленскі Святаслаў ўзяў у аблогу горад Амсціслаў.

18 красавіка 1510 года на тэрыторыі Беларусі нарадзіўся Іван Фёдараў (1510-1583), усходнееўрапейскі друкар, пачынальнік друкарскай справы на Украіне і Маскоўскай дзяржаве.

18 красавіка 1518 года вялікі князь Жыгімонт Стары ажаніўся з Бонаю Сфорцаю.

18 красавіка 1563 года ліцвіны-беларусы Іван Фёдараў (1510-1583) і Пётр Мсціславец (?-1577) пачалі друкаваць у Маскве першую кнігу «Апостал».

18 красавіка 1814 года нарадзіўся Яўстафій Тышкевіч (1814-1873), беларускі археолаг, гісторык, этнограф і краязнавец. На беларускіх землях вывучаў курганы, гарадзішчы і замчышчы.

18 красавіка 1850 года памерла Ганна Цюндзяві́цкая (Прушынская, 1803-1850), аўтарка папулярных гаспадарчых дапаможнікаў, папулярнай кулінарнай кнігі «Літоўская гаспадыня» (1848), «Гаспадарчы штогоднік».

18 красавіка (1 мая) 1903 года ў в. Пабокавічы (зараз Бабруйскі раён) нарадзіўся Платон Галавач (1903-1937), беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч. Быў рэпрэсаваны.

18 красавіка 1917 года ў Магілёве адбылося “Свята свабоды”: не працавалі дзяржаўныя і прыватныя установы, прадпрыемствы.

18 красавіка 1918 года з Кіева дэлегацыя БНР адправіла радыётэлеграмы ўрадам усіх краін і Савецкай Расіі з пераказам сутнасці падзей, якія адбыліся ў Беларусі, і паведамленні аб тым, што з моманту абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці беларускі народ не прызнае тых пунктаў Брэсцкай дамовы ад 3 сакавіка 1918, якія датычылі тэрытарыяльных інтарэсаў.

18 красавіка 1952 года за адну ноч сталінскія ўлады вывезлі з Заходняй Беларусі 1683 сям’і, якіх абвінавацілі ў “варожай дзейнасьці супраць калгасаў”.

18 красавіка 1956 года ў в. Свенск Слаўгарадскага раёна нарадзіўся Віктар Несцяроўскі, географ, геолаг, доктар геалагічных навук, дырэктар Геалагічнага музея Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта.

18 красавіка 2015 года на мемарыяльным комплексе “Буйніцкае поле” ў Магілёўскім раёне з’явілася Алея памяці і славы. 70 маладых ліп, якія сімвалізуюць 70 мірных гадоў, размясціліся ўздоўж алеі К. Сіманава, якая ідзе ад капліцы да памятнага каменя-знака з факсіміле вядомага пісьменніка. Таксама тут пасадзілі 3 дубы ў гонар трох армій Другога Беларускага фронту, якія вызвалялі Магілёў.

18 красавіка 2019 года прэзідэнцкім указам №150 “Аб афіцыйных геральдычных сімвалах” зацверджаны герб і флаг Магілёўскага раёна.

18 красавіка 1921 года ў Мінску адбылося афіцыйнае адкрыццё Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.