‌Гэты дзень у гісторыі: 17 красавіка

17 красавіка – Вялікдзень па календары каталіцкай канфесіі.

17 красавіка – у праваслаўных Вербная нядзеля, Уваход Гасподні ў Іерусалім, Вербіца, Вярбіч, Вярба. Асноўнай абрадавай падзеяй гэтага святочнага дня стала наведванне царквы з мэтай асвяціць галінкі вярбы, якім прыпісваюцца шматлікія магічна-аздараўленчыя ўласцівасці. Звычай асвячаць галінкі дрэва вядомы са старажытных часоў у многіх народаў свету. Пасля асвячэння галінкі будуць захоўвацца ў жытле на працягу года.

17 красавіка – Сусветны дзень гемафіліі.

17 (27) красавіка 1655 года рускі гарнізон ў Магілёве, які знаходзіўся ў аблозе войск ВКЛ, прасіў дапамогі казакаў. Запарожскі гетман Іван Залатарэнка не змог прабіцца да Магілёва па глыбокім снезе, таму накіраваў па Дняпру Нежынскі і Стародубскі палкі Васіля Залатарэнкі і Анікеева.

17 красавіка 1924 года аб’ядналіся кінастудыі Metro Pictures, Goldwyn Pictures і кампанія Меера з ўтварэннем Metro-Goldwyn-Mayer. Заснавальнік студыі, кінапрэміі “Оскар”, сузаснавальнік амерыканскай Акадэміі кінематаграфіі Луис Барт Маер (1884-1957) нарадзіўся ў Менску.

17 красавіка 1925 года нарадзіўся Мікалай Падшываленка (1925-2015), заслужаны трэнер БССР, сакратар Магілёвскай абласной федэрацыі футбола, стваральнік ветэранскай арганізацыі Магілёўскага УУС, кіраўнік праекту стварэння помніка байцам батальёна міліцыі капітана К. Уладзімірава ў в. Гаі Магілёўскага раёна.

17 красавіка 1932 года рашэньнем Савета Народных Камісараў БССР заснаваны Цэнтральны батанічны сад ў Менску.

17 красавіка 1963 года памёр ураджэнец п. Глуша Бабруйскага раёна Сцяпан Шутаў (1902-1963), танкіст, камбрыг, палкоўнік, двойчы Герой Савецкага Саюзу.

17 красавіка 1986 года прынята пастанова ЦК КПСС “Аб асноўных накірунках паскарэння рашэння жыллёвых праблем у краіне”, адпаведна з якім кожная сям’я павінна мець асобную кватэру або дом да 2000 года.

17 красавіка 2022 года ў магілёўскім парку “Падміколе” з 11 да 16 гадзін праводзіцца выстава-ярмарка “Вербны кірмаш”.

17 красавіка 1957 года ў в. Цяхцін Бялыніцкага раёна нарадзіўся Рыгор Кастусёў, палітычны і грамадзкі дзеяч, старшыня Магілёўскай абласной Кааліцыі дэмакратычных сілаў, старшыня Партыі БНФ.