Гістарычны цэнтр Магілёва пачалі ачышчаць ад навязлівай рэкламы

Будынкі ў гістарычным цэнтры горада – а ў гэты абшар уваходзіць уся тэрыторыя ад парка імя М. Горкага да лініі вуліцы Міронава – пачалі паступова пазбаўляцца ад рэкламных шчытоў, наклеек на вокнах і вывесак, якія парушаюць эстэтычнае ўспрыяцце помнікаў архітэктуры. Усяго ў горадзе каля 170 такіх помнікаў, і яны пераважна сканцэнтраваны на вуліцах Ленінскай, Першамайскай, Пажарным завулку.