Фотаальбом “Магілёў. media”. Шпацыр пагулянкай

«Знаёмцеся, Магілёў», такімі словамі адрэагавала на дэбютную публікацыю рубрыкі «Фотаальбом «Магілёў. media» жыхарка абласнога цэнтру, якая назвалася Аленай. Жанчына адзначае, што звярнуцца ў наша выданне наважылася, бо «першая старонка фотаальбому» ёй «не зусім спадабалася». На яе погляд апублікаваныя на ёй  фотаздымкі «маюць выразна палітычную скіраванасць, якая затуляе прыгажосць гораду».

На дасланых чытачкай фотаздымках зафіксаваная магілёўская пагулянка. Як кажа аўтарка ліста «яна старалася фатаграфаваць тое, чым прыцягальная пешаходная вуліца і яе бліжэйшыя ваколіцы».

“Асабліва прыемна прайсціся пешаходнай вуліцай у выхадны дзень ранкам, калі яна толькі прачынаецца – раіць магілеўчанка. – Увечары ж пасядзець з філіжанкай кавы і паназіраць за мітусьнёй мінакоў”.

Паўторымся, што мы публікуем фотаздымкі без каментароў. Гэты прывілей аддаём чытачам. Няхай яны самі крытыкуюць, альбо захапляюцца краявідамі роднага ім гораду. Мы ж абяцаем апублікаваць іхныя допісы з абавязкова далучанымі да іх фотаздымкамі.

Чакаем вашых допісаў у [email protected].