Ільвы цяпер ахоўваюць уваход у пенітэнцыярнай установе адкрытага тыпу, дзе жывуць так званыя “хімікі”.
Ільвы цяпер ахоўваюць уваход у пенітэнцыярнай установе адкрытага тыпу, дзе жывуць так званыя “хімікі”.
58-гадовы кіроўца таксі не прапусціў жанчыну на пераходзе па вуліцы Лепяшынскага, каля Зорнай плошчы – паведамляе Тэлеграм-канал прэс-службы абласнога УУС. Жанчына з траўмамі дастаўленая ў лякарню.
Залатая восень у хвалях спакойнай і ціхай ракі. Відэа знята ў наваколіцах вуліцы Вялікай Чавускай.
Сусветны дзень пошты і тыдзень ліста ААН (з 1969 года). У 1874 годзе 22 краіны свету аб’ядналіся ў Сусветны паштовы саюз.
На тэрыторыі Беларусі рэгулярная паштовая сувязь арганізавана ў 1667 годзе.
1618 год. Выбухнула Магілёўскае паўстанне 1618 году. Выступленне месцічаў супраць прымусовага ўвядзеньня царкоўнай уніі.
У гэты дзень полацкі ўніяцкі архіяпіскап Язафат Кунцэвіч прыбыў да Магілёва з намерам зачыніць праваслаўныя цэрквы. Магістрат адмовіўся падпарадкавацца ўніяцкай мітраполіі. Пры набліжэнні Кунцэвіча месцічы замкнулі браму і ўсталявалі на гарадзкім вале гарматы.
Кунцэвіч выехаў у Варшаву да вялікага князя літоўскага Жыгімонта Вазы, які 22 сакавіка 1619 года выдаў унівэрсал аб выраку на смерць 20 удзельнікаў выступленьня і накладанні на месцічаў спагнаньня.
Смяротны прысуд не быў выкананы, затрымаўшыся ў юрыдычных калізіях і гасціннасці магілёўцаў што да каралеўскіх паслоў.

1621 год. Войска Рэчы Паспалітай з быхаўскім графам Янам Каралем Хадкевічам на чале перамагло асманскую армію Асмана II у бітве пад Хоцінам.
Бітва цягнулася з 2 верасня па 9 кастрычніка.
Войскі Рэчы Паспалітай і ўкраінскага казацтва мелі толькі 58 тысяч чалавек, а Атаманскай імперыі – каля 200 тысяч.
Войска Рэчы Паспалітай абаранялася пяхотай на земляных валах табара, і выкарыстоўвала контратакі конніцай, асабліва гусарыяй, пад агнявым прыкрыццём з валоў.
Запасы ў табары вычэрпваліся і вядома легенда, што ў дзень падпісання перамір’я 9 кастрычніка ў табары не было ані харчу, ані фуражу, і заставалася толькі адна бочка пораху.
Наступствы перамогі мелі вялікае міжнароднае значэнне. Турцыя адмовілася ад планаў заваёвы Еўропы, аслабла султанская ўлада.
Быхаўскі граф Ян Караль Хадкевіч, які камандаваў войскамі Рэчы Паспалітай, памёр падчас бітвы.
1708 год. У ходзе Паўночнай вайны рускія войскі ў бітве пры Лясной пад Прапойскам (зараз Слаўгарад) упершыню перамаглі шведаў.
Па словах Пятра I бітва пад Лясной – «маці Палтаўскай бітвы». Палтаўская бітва адбылася роўна праз 9 месяцаў.
З нагоды падзеі, у аграгарадку Лясная адбываецца штогадовая акцыя “Лясная – месца воінскай славы”.
Пра святочныя мерапрыемствы ў гэтым годзе чытайце ў матэрыяле Магілёў.media.

1780 год. Сфармаваўся Вялікі ўраган 1780 года.
Самы смяротны ўраган Атлантыкі за ўсю гісторыю назірання.
За 10 дзён забраў 22 тысячы жыццяў.
1920 год. Войскі генерала Люцыяна Жалігоўскага занялі Вільню і Віленскі край.
У мемуарах ураджэнец Ашмян Жалігоўскі пісаў:
“9 кастрычніка 1920 г… заняў Вільню не польскі генэрал Жалігоўскі, а літвін Жалігоўскі. Мараю гэтага апошняга было жыць сярод суайчыньнікаў на літоўскай зямлі.
Я не вылучаў сярод іх ні палякаў, ні русінаў, ні жмудзінаў. Будучы літвінам, я ніколі не пераставаў быць палякам. Два гэтыя паняцці звязаныя між сабою. Яны ўзаемна дапаўняюць адно другое”.
12 кастрычніка 1920 года Л. Жалігоўскі абвясціў аб стварэнні асобнай дзяржавы – Сярэдняй Літвы.

1924 год. Нарадзіўся Аляксандар Аксёнаў.
Беларускі і савецкі палітык і дыпламат.
Працаваў першым сакратаром ЦК ЛКСМБ, намесніка старшыні КДБ, міністрам МУС (1960-1965), старшынёй Савету міністраў БССР (1978-1983), амбасадарам СССР у Польшчы.
На пасадзе старшыні Дзяржкамітэту СССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні (1985-1989) спрыяў дэмакратызацыі дзяржаўных СМІ.
1929 год. Памёр Адам Лісоўскі.
Адзін з заснавальнікаў беларускага хрысціянскага руху, каталіцкі святар. Служыў у розных парафіях на беларускіх землях, у тым ліку ў Магілёве.
У 1922 годзе арыштаваны савецкімі ўладамі, асуджаны на 5 гадоў турмы. У 1924 годзе ў выніку абмену палітычнымі вязнямі выехаў у Польшчу.
Праваднік беларусізацыі касцёла. Пераклаў на беларускую мову некаторыя часткі Новага Запавету.
Адыграў вялікую ролю ў лёсе ксяндза Адама Станкевіча і яго беларускай нацыянальнай свядомасці.

1940 год. А 6:30 падчас налёту нямецкай авіяцыі на Ліверпуль нарадзіўся Джон Ленан.
Брытанскі рок-музыкант, спявак, кампазітар, гітарыст, піяніст, паэт, акцёр, грамадскі дзеяч, мастак, пісьменнік.
Заснавальнік і ўдзельнік гурта «The Beatles». Адзін з найбольш папулярных музыкантаў XX стагоддзя.
Быў забіты ў 1980 годзе.

1976 год. У Нью-Ёрку памёр Павал Пракапеня.
Беларускі, польскі і расейскі оперны спявак, бас-барытон.
Да вайны спяваў разам з вядомыі артыстамі Янам Кяпурам, Ежы Сямёнавым, гастраляваў у родным Навагрудку.
У Польскім Войску У. Андэрса быў артыстам ансамбля Карпацкай брыгады. Пасля вайны жыў у ЗША.
Аб’ездзіў з канцэртамі паўсвету, але ў Польшчу, Беларусь шлях яму быў зачынены.
У песенным рэпертуары прадстаўлены польскія, беларускія, расійскія народныя песні. У 1943 зняўся ў дакумэнтальным фільме «Шатландская мазурка».

1977 год. Першы раз паляцеў у космас ураджэнец Беларусі Уладзімір Кавалёнак.
Двойчы Герой Савецкага Саюза. Генерал-палкоўнік авіяцыі, кандыдат тэхнічных навук.
Палёт цягнуўся з 9 па 11 кастрычніка, 2 дні 44 хвіліны і 45 секунд, на касмічным караблі «Саюз-25».
Па праграме палёту «Саюз-25» павінен быў састыкавацца са станцыяй «Салют-6», але з-за няштатных рэжымаў работы сістэмы збліжэння стыкоўку ажыццявіць не ўдалося і палёт быў датэрмінова спынены.

1984 год. нарадзілася Валярына (Валерыя) Кустава.
Беларуская паэтэса, літаратар. Працавала ў выдавецтве «Мастацкая літаратура».
Перакладчыца з беларускай, расейскай, украінскай, польскай моў.
У лютым 2018 года ў Беларускім Доме ў Варшаве на Дзень роднай мовы правяла «Нацыянальную дыктоўку» да 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі.
У чэрвені 2021 году з прычыны пераследу з боку ўладаў пакінула Беларусь.
Могилевский рекорд – 71 метр.
Путь к славе бывает разным. Полсотни горожан решили попытать счастья в соревновании по бросанию мобильных телефонов в длину.
Соревнования проходят уже в четвёртый раз. Цель соревнований – объяснить людям, что можно утилизировать различные гаджеты и электронные приборы без ущерба природе.
После регистрации участники подходили по очереди и изо всех сил бросали телефоны, был даже один антирекорд: -1 м.
Как в любом соревновании, есть проигравшие и есть победители. Всего победителей было четверо, по одному в каждой номинации.
Зрители были довольны, а победители получили призы.
Акцыя “Адновім лясы разам” пройдзе з 6 па 22 кастрычніка. Далучыцца да аднаўлення лясоў можа любы ахвочы.
Па інфармацыі намесніка кіраўніка Магілёўскага лесагаспадарчага аб’яднання Сяргея Шаха, для лесааднаўленчых работ лясгасамі вобласці падабраны больш за 400 участкаў. Аднаўляць новыя плошчы будуць асноўнымі лесаўтваральнымі пародамі: хвоя, елка, бяроза, алешына і дуб.
«Усе высадкі з нашых гадавальнікаў. Для будучай акцыі мы падрыхтавалі амаль 2,4 млн штук пасадачнага матэрыялу» – адзначыў Сяргей Шах.
Такая маштабная рэспубліканская акцыя на тэрыторыі нашага рэгіёна пройдзе ўпершыню. Рашэнне аб яе правядзенні прыняло Міністэрства лясной гаспадаркі з-за шкоды, якую атрымалі лясы вобласці вясной.
«Тады з-за ўраганных вятроў каля 350 тысяч гектараў насаджэнняў пацярпелі. Больш за ўсё дасталася Клімавіцкаму, Чавускаму, Чэрыкаўскаму і Горацкаму раёнам. Але мала проста прыбраць пашкоджаную драўніну і перапрацаваць яе. Самая галоўная задача лесаводаў – аднавіць пашкоджаныя ўраганнымі вятрамі насаджэнні» – падсумаваў Сяргей Шах.
Далучыцца да акцыі можа любы ахвочы. На сайце аб’яднання ёсць нумары тэлефонаў, звярнуўшыся па якіх, можна атрымаць усю інфармацыю, якая цікавіць. Акрамя гэтага, можна звярнуцца і ў бліжэйшае лясніцтва ці лясгас.
фота: petrikovles.by
Аўтарская канцэпцыя дазваляе гледачу ўбачыць тое, што звычайна не трапляе ў поле зроку.
Вядомая мінская фотамастачка не першы раз выстаўляецца ў абласным цэнтры. Зараз яе выстава праходзіць у музеі В.К. Бялыніцкага-Бірулі на вуліцы Ленінскай. Яна працягнецца да 6 лістапада.
Выстава “Падарожжа да сябе” прымеркавана да 30-годдзя творчай дзейнасці Марыны Бацюковай – вядомай беларускай фотамастачкі. Яе творчасці ўласцівыя канцэптуалізм, выразная амбівалентнасць у адносінах аб’екта і наваколля. “Аўтарская канцэпцыя дазваляе гледачу ўбачыць тое, што звычайна не трапляе ў поле зроку.” – так ахарактарызавала праект мастацтвазнаўца Ханна Мур.


Загалоўным фотаздымкам магілёўскай выставы Бацюковай стаў фотаздымак, зроблены ў беларускім лесе. Павуціна, якая закрывае ўвесь кадр, сімвалічна акрэслівае рэальнасць тых часоў, якія мы перажываем – адзначыла фотамастачка на цырымоніі адкрыцці выставы.

Едучы па вуліцы Маўчанскага ад гандлёвага цэнтра “Атлас” у бок “Гіпа”, кіроўца Hyundai Equus выехаў на сустрэчную паласу, каб абагнаць іншую машыну. У выніку адбылося сутыкненне з машынай Ford, якая ад удару зачапіла Mitsubishi – паведамляе Тэлеграм-канал прэс-службы абласнога УУС.
Паводле папярэдняй інфармацыі, 50-гадовы вадзіцель Hyundai Equus быў у нецвярозым стане. Аварыя адбылася ў 9.00.
Па гарадскіх праязных на іх ездзіць будзе нельга.
З 10 па 14 кастрычніка адмяняецца рух цягнікоў на перагоне Магілёў – Галынец у сувязі з будаўнічыми работами падземнага пешаходнага пераходу ад вуліцы Будаўнікоў да вуліцы Пысіна.
Магілёўскі філіял «Аўтобусны парк № 1 ААТ «Магілёўаблаўтатранс» інфармуе, што з мэтай дастаўкі пасажыраў ад станцыі Галынец да станцыі Магілёў-1 і назад 10, 11, 13 кастрычніка будзе арганізаваны дадатковы гарадскі аўтобусны маршрут № 66 “Прывакзальная плошча – чыгуначная станцыя Галынец” у экспрэсных зносінах.
Для падвозу пасажыраў ад чыгуначнай станцыі “Галынец” да станцыі “Магілёў-1” і назад рух будзе ажыццяўляцца ў наступным напрамку:
— Прывакзальная плошча — вуліца Першамайская — вуліца Камсамольская — вуліца Чалюскінцаў — вуліца Вішнявецкага — в. Цішоўка (вуліца Шашэйная) — аўтадарога Р123 — чыгуначная станцыя «Галынец» (без прыпынкаў);
— Чыгуначная станцыя Галынец — аўтадарога Р113 — в. Цішоўка (вуліца Шашэйная) — вуліца Вішнявецкага — вуліца Чалюскінцаў — вуліца Камсамольская — вуліца Першамайская — Прывакзальная плошча з пасадкай і высадкай пасажыраў на прыпыначных пунктах “Завод сінтэтычных плёнак”, “Каледж мастацтваў”, “Тэатр лялек”, “Прывакзальная плошча”.
Гарадскія праязныя білеты для гэтага аўтобуса не будуць дзейнічаць, звяртаюць увагу ў аўтапарку № 1. Кошт праезду 90 капеек.
Замена ліфтаў у Мінску моцна дапамагла “Магілёўліфтмашу” больш менш стабільна працаваць у апошнія гады. Але планы па замене ліфтавага абсталявання на наступны год у сталічных шматпавярхоўках значна меншыя, бо большасць ліфтаў новыя.
Замена ліфтавага абсталявання ў жылых дамах сталіцы прадугледжана праграмай “Камфортнае жыллё”, якая зацверджана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь – паведамляе БелТА. Замене падлягаюць ліфты, якія адпрацавалі нарматыўны тэрмін у 25 гадоў і старэйшыя за яго. Работы праводзяцца на 100% за кошт сродкаў бюджэту, самі жыхары не ўкладаюць асабістыя зберажэнні.
У 2022 годзе ў сталіцы павінна быць заменена 440 ліфтоў у шматкватэрных дамах. Большасць магілёўскіх ліфтаў ужо ўсталяваныя. Засталося замяніць яшчэ каля 70 ліфтаў. У сярэднім на замену ліфта і ўводу яго ў эксплуатацыю сыходзіць 2-2,5 месяца.
Сёлета пры замене выкарыстоўваюцца ліфты толькі беларускай вытворчасці ААТ “Магілёўліфтмаш”. Раней калектывы жыхароў дамагаліся ўсталявання таксама і нямецкіх ліфтаў.
Праграма на наступны год яшчэ фарміруецца, але папярэдне плануецца ў жылых дамах Мінска замяніць у 2023 годзе толькі 264 ліфты. Гэта на 40% менш за план на 2022 год. Тлумачыцца гэта тым, што з кожным годам ліфтаў, якія падлягаюць замене, становіцца ўсё менш. У асноўным усё старое ліфтавае абсталяванне, якое адпрацавала нарматыўны тэрмін, у Мінску ўжо замянілі.