Першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Савіцкі

Аграрый, працаваў на клубніцы ў Еўропе – прызначаны новы першы намеснік старшыні аблвыканкама

Першым намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама сёння быў прызначаны Сяргей Савіцкі, які працаваў да гэтага часу старшынёй Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта.

Сяргей Савіцкі скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці “Механізацыя сельскай гаспадаркі” , Акадэмію кіравання пры па спецыяльнасці “Дзяржаўнае і мясцовае ўпраўленне”.

Афіцыйна лічыцца, што працаваць пачаў у 2003 г. галоўным інжынерам сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Азарычы” Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. 

Але ў сваіх выступах перад школьнікамі Сяргей Савіцкі ўзгадваў, што яшчэ студэнтам ездзіў працаваць у Еўропу на ўборцы клубнікі ў тамтэйшага фермера.

– Тады была пара студэнцтва, нам хацелася зарабіць свае грошы. І толькі папрацаваўшы так далёка, разумееш, што дома намнога лепш, бо тут і бацькі, і сябры, і зямля свая, родная – лірычна распавядаў Сяргей Канстанцінавіч.

У 2006–2008 г. працаваў інжынерам па эксплуатацыі машынна-трактарнага парка, галоўным інжынерам, намеснікам дырэктара, узначальваў прыватнае даччынае сельскагаспадарчае унітарнае прадпрыемства “Профі-Аграцэнтр” Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці.

З 2016 па 2017 гады – першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дзяржынскага раённага выканаўчага камітэта Мінскай вобласці, потым стаў старшынёй Уздзенскага раёна.