Зарплата

Магілёўская вобласць зноў замкнула рэйтынг заробкаў: 2626 рублёў супраць 4054 у Мінску

Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі ў чэрвені 2026 года склала 3104,1 рубля. Магілёўская вобласць у чарговы раз апынулася на апошнім месцы сярод рэгіёнаў – 2626,4 рубля.

Расклад па краіне такі:

  1. Мінск – 4054,4 рубля.
  2. Мінская вобласць – 3138,3 рубля.
  3. Гродзенская вобласць – 2823,6 рубля.
  4. Брэсцкая вобласць – 2745,0 рубля.
  5. Гомельская вобласць – 2736,6 рубля.
  6. Віцебская вобласць – 2667,7 рубля.
  7. Магілёўская вобласць – 2626,4 рубля.

Разрыў са сталіцай – 1428 рублёў: у Мінску работнікам налічваюць у 1,54 раза больш, чым на Магілёўшчыне.

Ад сярэднерэспубліканскага паказчыка вобласць адстае на 477,7 рубля і дацягвае толькі да 84,6 працэнта ад яго. Ад перадапошняй Віцебскай вобласці Магілёўскую аддзяляюць 41,3 рубля.
Графік зарплатны
Гаворка ідзе пра налічаную суму – да выліку падаходнага падатку і ўзносаў у ФСАН, таму на рукі работнік атрымлівае прыкметна менш.

Абласныя лічбы за першае паўгоддзе выглядаюць крыху больш аптымістычна: сярэдні заробак за студзень – чэрвень склаў 2445,8 рубля, чэрвеньскі вырас да майскага на 2,9 працэнта, а рэальны заробак з папраўкай на рост спажывецкіх цэн павялічыўся на 7,6 працэнта ў параўнанні з тым жа перыядам 2025 года.

Для параўнання: работнікам сферы інфармацыі і сувязі па краіне ў чэрвені налічылі 6190,4 рубля – у 2,4 раза больш за сярэдні заробак па Магілёўскай вобласці. Сярэдні памер пенсіі ў рэгіёне ў чэрвені склаў 989,2 рубля.

Фота ілюстрацыйнага характару.

← Усе навіны Магілёва