Звыш 319 тысяч рублёў спагналі суды ў першым паўгоддзі 2026 года з работнікаў розных рангаў па абвінавачванні ў падзяжы жывёлы.
Агулам у суды Магілёўшчыны ад пракурораў было пададзена 62 адпаведных пазовы. Так, пракурор Асіповіцкага раёна прад’явіў пазоў да двух работнікаў гаспадаркі, вінаватых у падзяжы буйной рагатай жывёлы па прычыне парушэння тэхналогіі кармлення і ўтрымання жывёл. Рашэннем суда з адказчыкаў спагнана ў кошт пакрыцця шкоды больш за 9,5 тыс. рублёў.
У той жа час на адной з ферм Хоцімскага раёна выяўлена нястача сямі галоў буйной рагатай жывёлы. У ходзе пракурорскай праверкі ўстаноўлена, што вінаватымі ў прычыненні шкоды з’явіліся дырэктар прадпрыемства і пастухі, якія неналежным чынам выконвалі свае службовыя абавязкі. Рашэннем суда з адказчыкаў спагнана ў кошт пакрыцця нанесенай шкоды 12 тыс. рублёў.
Дарэчы, паводле вынікаў 2025 года Магілёўшчына адсправаздачылася пра зніжэнне падзяжу буйной рагатай жывёлы на 19,4% да ўзроўню 2024-га.
Фотаздымак з адкрытых крыніц
