На шашы Р-43 «Мяжа РФ – Крычаў – Бабруйск – Івацэвічы» адбылося ДТЗ.
Каля 16:00 5 ліпеня 50-гадовая кіроўца Volkswagen выязджала з другараднай дарогі і не саступіла дарогу Renault, які рухаўся па галоўнай. Аўтамабілі сутыкнуліся.
Траўмы атрымалі дзве пасажыркі: 75-гадовая жанчына, якая ехала ў Volkswagen, і 4-гадовая дзяўчынка ў Renault. Дзіця на момант аварыі знаходзілася ў дзіцячай ўтрымліваючай прыладзе.
Абставіны ДТЗ высвятляе Дзяржаўтаінспекцыя.
Фота тэлеграм-канала “Міліцыя Магілёўшчыны”.
