райпо Мстиславль

Мсціслаўскае райпо спрабуе забяспечыць прадукцыяй адразу чатыры раёны

Сёлета мсціслаўскае райпо будзе забяспечваць чатыры раёны – добрую якасць прадукцыі арганізацыя абяцае.

На Магілёўшчыне дзяржарганізацыі ў сферы гандлю настолькі кепска сябе пачуваюць, што традыцыйныя райпо за апошнія гады сталі зачыняцца адно за адным. У выніку мсцілаўскае райпо вымушана забяспечваць прадукцыяй адразу чатыры раёны – Мсціслаўскі, Крычаўскі, Краснапольскі і Чэрыкаўскі – бо ў трох іншых тэрытарыяльных адзінках крамы гэтай арганізацыя вымушаны былі зачыніцца, бо знаходзіліся ў сістэмным і фінансавым крызісе.

Кіраўніцтва мсціслаўскага райпо ўпэўнівае, што прадукцыя будзе айчыннай, якаснай і смачнай. “Мы ўлічылі ўсе нюансы і ўпэўнены, што забяспечанасць насельніцтва складзе больш за 100 %, галоўнае – каб людзі выбіралі нашы крамы і актыўна набывалі ў нас прадукты” – цытуе словы начальніцы аддзела нарыхтовак мсціслаўскага райпо Алы Дывізійнай выданне “Крычаўскае жыццё”. 

Адметна, што збольшага крамы масціслаўскага райпо будуць забяспечаны прадукцыяй гаспадарак з Магілёўскай вобласці, аднак яблыкі таксама будуць завозіцца з далёкай Століншчыны Брэсцкай вобласці. 

Наш каментар. Абсалютна невыпадкова, што пра мсціслаўскае райпо піша менавіта крычаўская раёнка. Трэба ўзгадаць канфліктную сітуацыю, якая склалася ў пазамінулы год паміж кіраўніцтвам крычаўскага райвыканкама і мсціслаўскага райпо з-за спробы закрыцця сельскай крамы, аб чым пісалі mogilev.media. 

На сёння відавочна, што напружанасць спала, аднак “асадак застаўся”. Пагэтаму на сайце крычаўскай раёнкі і з’явіўся матэрыял пра работу мсціслаўскага райпо пад гучным загалоўкамМстиславское райпо: кричевляне будут на 100% обеспечены овощами и фруктами”.

← Усе навіны Магілёва