8 чалавек не вярнуліся з працы дамоў. Загінулі на вытворчасці

Яшчэ 28 цяжка траўмаваныя.

Больш за ўсё выпадкаў траўмавання зарэгістравана ў Магілёве і Магілёўскім раёне – 16. У Бабруйску – 8, а ў Чавускім раёне – 3.

Тэрытарыяльныя следчыя падраздзяленні вобласці разглядаюць – 72 паведамленні і заявы аб траўматызме грамадзян на вытворчасці, піша газета «Веснiк Чэрыкаўшчыны», спасылаючыся на афіцыйнага прадстаўніка абласнога ўпраўлення Следчага камітэту Таццяну Старасотнікаву.

Паводле яе распачата 12 крымінальных спраў у адносінах да асобаў, якія дапусцілі парушэнні правілаў аховы працы і тэхнікі бяспекі.

За ўвесь мінулы год, адзначана на сайце Ахова працы ў Беларусі, на вытворчасці загінула 12 працаўнікоў. 83 – былі цяжка траўмаваныя. У 2020-ым – загінулых было 13, а цяжка траўмаваных – 75.