Жыхар Магілёва выпіў і паведаміў на вакзал аб пагрозе выбуху

Як высветлілася 37-гадовы магілёвец гэтак ужо «жартаваў», але наважыўся другі раз пагуляць з лёсам.

На судзе ён прызнаў цалкам сваю віну і раскаяўся. Вырак – 3 гады і 6 месяцаў калоніі строгага рэжыму.

Як піша хоцімская газета «Шлях Кастрычніка» жыхар абласнога цэнтру 4 лютага 2022 году на падпітку патэлефанаваў у міліцыю і заявіў, што на вакзале станцыі «Магілёў» мае адбыцца выбух.

«Жартаўніка» вылічылі аператыўнікі і выставілі абвінавачванне аб заведама ілжывым паведамленні аб небяспецы. Злачынства мужчына ўчыніў паўторна. З сямі гадоў, якія яму пагражалі яму прысудзілі палову. Супраць яго будуць ужытыя прымусовыя меры бяспекі і лячэння.