Закрылася магілёўская крама па продажу дзяржсімволікі

Закрылася магілёўская крама па продажу дзяржсімволікі, цяпер тут сэканд

Пасля банкрутства “Магілёўаблсаюздрука” зачынілася былая кніжная крама “Раніца” на рагу праспекта Міра і вуліцы Першамайскай.

Пасля пратэстаў 2020 года кожны абласны цэнтр павінен быў адчыніць спецыялізаваную краму для продажу чырвона-зялёных сцягоў і іншай афіцыйнай сімволікі. У Магілёве такім месцам стаў адзін з магазінаў “Саюздрука”, былая “Раніца”. Верагодна, справы не надта ішлі ўгару – у кастрычніку 2022 года увесь асартымент крамы быў перанесены ў “Світанак”, што таксама на праспекце Міра, але на рагу з вуліцай Касманаўтаў. Пасля продажу памяшканняў “Раніцы”, сюды пераехаў сэканд-хэнд, які дагэтуль размяшчаўся па суседстве, але ў больш сціплых па плошчы памяшканнях.

Фота з адкрытых крыніц.