Warning: "continue" targeting switch is equivalent to "break". Did you mean to use "continue 2"? in /var/www/mogilev_medi_usr/data/www/mogilev.media/wp-content/plugins/telegram-for-wp/inc/Notifcaster.class.php on line 318
З-за вострага недахопу кіроўцаў, у Бабруйску адмяняецца больш за 150 аўтобусных рэйсаў - Магілёў.media
у Бабруйску адмяняецца больш за 150 аўтобусных рэйсаў

З-за вострага недахопу кіроўцаў, у Бабруйску адмяняецца больш за 150 аўтобусных рэйсаў

25 ліпеня ў Бабруйску практычна не будуць функцыянаваць восем аўтобусных маршрутаў, а ўсяго адменена больш за 150 рэйсаў па горадзе – “у сувязі з вострым недахопам вадзіцеляў”. Поўную інфармацыю пра адмененыя рэйсы можна знайсці на сайце бабруйскага аўтапарка №2.

Трэба адзначыць, што хранічны недахоп кіроўцаў для Бабруйска – даўняя праблема. Mogilev.media яшчэ месяц тому паведамлялі пра адмены аўтобусных рэйсаў у горадзе, тады лік ішоў на некалькі дзясяткаў, а галоўнай прычынай перабояў называўся “масавы сыход вадзіцеляў на бальнічны”. 

Звяртае на сябе ўвагу той факт, што падобныя адмены рэйсаў у Бабруйску здараюцца ці не кожны дзень – больш за сотню рэйсаў не ажыццяўляліся ўчора, 24 ліпеня, некалькі дзясяткаў – 21, 19, 15, 14, 13, 12 ліпеня і яшчэ раней.

Фота: “Камерцыйны кур’ер”

← Усе навіны Магілёва