З-за пажару у Магілёве эвакуявалі 90 чалавек з інтэрната

З-за пажару, у Магілёве эвакуявалі 90 чалавек з інтэрната

Пажар здарыўся сёння раніцай, каля 06:30 на вуліцы Касманаўтаў у Магілёве – загарэўся швейны цэх, прыбудаваны да інтэрната. Сігнал пра ўзгаранне падала аўтаматычная сістэма апавяшчэння “Маланка” – паведамляе прэс-служба МНС. 90 чалавек, у тым ліку 30 дзяцей былі эвакуяваныя з будынка інтэрната. Пацярпелых няма, прычына пажару высвятляецца.

Фота: МНС