Усё для людзей – на Камсамольскай у Магілёве прыбралі парэнчы, а пра загваздкі забылі

Не прайшло й года пасля капітальнага рамонта вуліцы Камсамольскай у Магілёве, як некаторыя новыя канструкцыі ўжо запатрабавалі рамонта. Уздоўж паязной часткі тут былі дэмантаваныя некалькі секцый агароджы. Але загваздкі, якімі парэнчы прымацоўваліся да тратуару, так і засталіся тырчэць пад нагамі пешаходаў. Карыстальнікі пабліку “Магілёў Live” зазначылі, што гэтыя маленькія “штыркі” вельмі небяспечныя – у прысутнасці аднаго з чытачоў нейкі малады чалавек на іх спатыкнуўся. Пры неўважлівасці і неасцярожнасці яны могуць нанесці сур’ёзную траўму.

Фота: “Магілёў Live”