У Магілёве адкрылі рух па Шмідтаўскім мосце

У Магілёве адкрылі рух па Шмідтаўскім мосце, але ён яшчэ рамантуецца

Рух па мосце па праспекце Шмідта ў Магілёве адкрыты пачынаючы з сённяшняга дня – паведамляе прэс-служба абласнога УУС. Пры гэтым рамонтныя работы на пэўных участках маста працягваюцца. ДАІ таксама звяртае ўвагу аўтамабілістаў, што на мосце Яшына, на перасячэнні праспекта Пушкіна з вуліцай Чалюскінцаў вернуты ранейшы рэжым праезду – павярнуць налева цяпер можна толькі з крайняй левай паласы.

Фота: УУС