У Хоцімску на адной з вуліц паклалі асфальт, але ходнік «патануў»

«Цяпер дзеткі гэтай вуліцы павольна і, самае галоўнае, бяспечна будуць дабірацца ў дзіцячы сад, школу, парк адпачынку», напісала мясцовая раёнка «Шлях Кастрычніка».

Радавацца за жыхароў не спяшайцеся.

«Пасля з’яўлення тратуара ўзнікла новая праблема – падчас першага ж моцнага дажджу частка тратуара папросту патанула ў вадзе з-за адсутнасці вадасцёку», – канстатуе выданне Хоцімскага райвыканкаму.

Выратавала вуліцу адна з жыхарак райцэнтру, якая паскардзілася ў раённую газету. Тая адрасавала жаночае абурэнне ў аддзел архітэктуры, будаўніцтва і ЖКГ райвыканкаму.

«У хуткім часе праблеме далі рады і тратуар больш не будзе хавацца пад вадой», – з упэўненасцю заяўляе «Шлях Кастрычніка».