Быхаўскія дамы перад тым, як сесці за руль, выпіваюць больш, чым вадзіцелі-мужчыны.
Быхаў яшчэ раз пацвердзіў, што з’яўляецца пэўнай анамальнай зонай. Нядаўна там затрымалі 46-гадовую жыхарку раёна, якая села за руль Renault у нецвярозым стане, а некалькі дзён таму ДАІ спыніла ў райцэнтры мужчыну-кіроўцу, які таксама вандраваў нападпітку.
У паветры, якое выдыхала дама, было зафіксавана 1,42 праміле алкаголю, а мужчына быў больш цвярозы – усяго 1,14 праміле.
Аднак на памер штрафу гэта не паўплывала – у абодвух выпадках ён склаў 200 базавых велічынь.
Два выпадкі – яшчэ не тэндэнцыя, але, падобна, у Быхаве дамы мала ў чым саступаюць кавалерам.
Фота: скрыншот відэа тэлеграм-канала «Міліцыя Магілёўшчыны».