У Бабруйску разбіраюць стары мост праз Бярэзіну

У Бабруйску разбіраюць стары мост праз Бярэзіну – фота

Мантаж канструкцый новага маста праз Бярэзіну ў Бабруйску пачалася напрыканцы мінулай зімы – пісалі mogilev.media. Новы мост размясціўся побач са старым, Цітоўскім мастом. Цяпер жа завяршаецца дэмантаж канструкцый старога пуцеправода.

Поўнае завяршэнне рэканструкцыі маста запланаванае да канца 2023 года. Зараз на будаўнічай пляцоўцы працуюць дзве дарожныя арганізацыі – рагачоўскае ДБУ-1 і бабруйскае ДСУ-16, а таксама два ўпраўленні ААТ «Мостабуда» – другое і чацвёртае. Агульная колькасць “асабовага складу” – 80 чалавек. Праца ідзе без выходных – піша “Камерцыйны кур’ер”.

Фота: komkur.info