Старшыня Глускага райвыканкаму Сцяпан Чачуха кажа, што ў раёне моладзі ад 14 да 31 году – 1800 чалавек. А ў БРСМ запісаныя менш за траціну – 28,9 працэнты.
«Ёсць куды расці і што паляпшаць у рабоце арганізацыі», – настаўляе ён актыў праўладнай моладзевай структуры.
На ягоную думку для маладых спецыялістаў, якія прыязджаюць працаваць у раён патрэбна ладзіць больш імпрэзаў, каб на ёй моладзь знаёмілася.
«Трэба прыкмячаць і выяўляць актыўных маладых людзей, прыслухоўвацца да іх, падтрымліваць іх ініцыятывы», – цытуе вертыкальшчыка газета «Радзіма».
Чыноўнік лічыць, што варта «адрадзіць такія ранейшыя формы работы, як провады навабранцаў у армію ды ўшанаванне маладых бацькоў».
фота: glusk.by