Суд Ленінскага раёна Магілёва па выніках 2025 года прызнаў больш за ўсё матэрыялаў «экстрэмісцкімі» ў параўнанні з іншымі судамі Беларусі.
Рэйтынг найбольш рэпрэсіўных судоў склалі праваабаронцы з цэнтру “Вясна”. Паводле іх, за мінулы год топ-5 такіх судоў, якія абвяшчалі матэрыялы экстрэмісцкімі, выглядае так:
- суд Ленінскага раёна Магілёва — 102 рашэнні;
- суд Ленінскага раёна Гродна — 91;
- суд Ленінскага раёна Брэста — 83;
- суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы — 75;
- суд Цэнтральнага раёна Мінска — 73.
У той жа час агулам за ўвесь час с пачатку такіх прызнанняў сітуацыя выглядае так:
- суд Цэнтральнага раёна Мінска — 513 рашэнняў;
- суд Ленінскага раёна Брэста — 364;
- суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы — 313;
- суд Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці — 219;
- суд Ленінскага раёна Гродна — 218.
Праваабаронцы адзначаюць, што заўважна, як задачу па прызанні матэрыялаў «экстрэмісцкімі» перадаюць у пэўны суд. Напрыклад, калі за ўвесь час у Мінску было прызнана судом Цэнтральнага раёна ажно 513 рашэнняў, то суд Кастрычніцкага раёна сталіцы прыняў за ўвесь час толькі адно рашэнне.
Фотаздымак з адкрытых крыніц