Недалёкае замежжа. На сайце латвійскага прэзідэнта больш не будзе рускай мовы. У Літве абліваюць савецкія помнікі чырвонай фарбай

Так рэагуюць у гэтых краінах на вайну Расіі ва Украіне.

«Пытанне камунікацыі на рускай мове стала адчувальным».

Інфармацыя на сайце прэзідэнта Латвіі Эгіла Левітса будзе цяпер падавацца толькі на латышскай і англійскай мовах.

У Медыя-цэнтры Дзяржаўнай канцылярыі прэзідэнта тлумачаць, што пытанне камунікацыі дзяржаўнага кіравання на рускай мове ў сувязі з вайной Расіі ва Украіне стала вельмі адчувальным, таму было прынятае рашэнне прадастаўляць міжнароднай аўдыторыі інфармацыю толькі на англійскай мове.

g2.delphi.lv

Як паведамляе інфармацыйнае агенцтва Delfi, да раніцы 24 жніўня на сайце прэзідэнта рускамоўная версія была даступнай.

У Літве пачаўся інтэнсіўны перагляд і дэмантаж помнікаў савецкага часу. Іх сталі абліваць чырвонай фарбаю.

З пачаткам вайны Расіі ва Украіне ў многіх гарадах Літвы савецкія помнікі сталі абліваць чырвонай фарбай.

nedelia.lt

Апошні такі выпадак здарыўся ў мястэчку Цітувенай Кельмескага раёну. Паліцыя шукае зламыснікаў і пачата дасудовае расследаванне аб знішчэнні і псаванні маёмасці. Памер шкоды ўстанаўліваецца.

cdn.optipic.io

Калі выкрыюць парушальнікаў грамадскага парадку, то паводле Крымінальнага кодэксу, ім пагражае пакаранне ад грамадскіх працаў да пазбаўлення волі на два гады.

Па ўварванні Расіі ва Украіну ў Літве пачаўся інтэнсіўны перагляд і дэмантаж помнікаў савецкага часу, піша інфармацыйнае агенцтва Delfi. Паводле выдання гэта стала магчымым пасля лібералізацыі правілаў абыходжання з такімі помнікамі.

фота: yaplakal.com

Памёр першы прэзыдэнт Украіны Леанід Краўчук

Пра тое, што палітык пайшоў з жыцця 10 мая паведамілі ўкраінскія мэдыі, спасылачыюся на крыніцу блізкую да сям’і нябожчыка. 

Леанід Краўчук памёр ва ўзросце 88 гадоў пасля працяглай хваробы. Пакуль няма афіцыйнай інфармацыі аб месцы і даце ягонага пахавання.

Сцісла пра Леаніда Краўчука

24 жніўня 1991 году под старшынствам Леоніда Краўчука Вярхоўны Савет Украіны абвясціў яе незалежнасць.

Пасаду прэзыдэнта Ўкраіны ён займаў ад 1991 па 1994 гады. Да абраньня на яе пад ягоным старшынствам 24 жніўня 1991 году Вярхоўны Савет Украіны абвясціў яе незалежнасць.

8 сьнежня таго ж году разам з кіраўніком беларускага парламенту Станіславам Шушкевічам і прэзыдэнтам Расеі Барысам Ельцыным будучы прэзыдэнтам Украіны падпісаў Белавежскія пагадненні аб ліквідаванні СССР.

У ліпені 2020 года Леанід Краўчук узначаліў украінскую дэлегацыю ў Трохбаковай кантактнай групе па Данбасе. Ён зьмяніў на гэтай пасадзе другога прэзыдэнта Ўкраіны Леаніда Кучму.

фота: UNIAN