Лістападаўскія змены: адмена ільгот на транспарт, вырасла базавая стаўка, рост пенсій, выплат на дзяцей

Зніжкі на праезд адмяняюцца да наступнага сезона.

З 1 лістапада перасталі дзейнічаць скідкі на праезд у цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа. 50-працэнтнай скідкай пенсіянеры маглі карыстацца з 1 мая па 31 кастрычніка. 

Вырасла базавая стаўка.

З 1 лістапада яна складзе 212 рублёў, да гэтага была 211 рублёў, а ў пачатку года – 207.

Рост базавай стаўкі адаб’ецца на зарплаце бюджэтнікаў, бо яна – асноўны элемент тарыфнай сістэмы.

Па дадзеных Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, у сярэднім заробак бюджэтнікаў павялічыцца на 12 рублёў.

Велічыня базавай стаўкі ўплывае на памер надбаўкі за стаж працы ў бюджэтных арганізацыях: да 5 гадоў стажу належыць прыбаўка ў памеры 10% ад базавай стаўкі; ад 5 да 10 гадоў – 15%; ад 10 да 15 гадоў – 20%;  ад 15 гадоў і вышэй – 30%.

Новы памер бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ)

БМП вырас на працягу 10 месяцаў з 288,01 да 328,50 рублёў. Да канца лістапада гэтую лічбу перагледзяць і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны агучыць новы памер БПМ, які будзе дзейнічаць да 31 студзеня 2023 года.

У лістападзе перагледзяць памеры пенсій, якія звязаны з БМП. Гаворка ідзе аб мінімальных працоўных і сацыяльных пенсіях, надбаўках да іх.

Будуць зменены памеры дзяржаўных дапамог сем’ям з дзецьмі.

Сістэмай дапамог у краіне ахоплена 440 тыс. дзяцей.

Суразмерна росту БПМ з 1 лістапада зменяцца:

памеры аднаразовай дапамогі, якая выплачваецца пры нараджэнні дзіцяці;

дапамогі па догляду дзіцяці ад 3 да 18 гадоў, якая выплачваецца, калі ў сям’і растуць малыя да 3 гадоў;

дапамогі па догляду дзіцяці ад 3 да 18 гадоў, якая выплачваецца сем’ям, якія выхоўваюць дзіця-інваліда.

З пачатку года аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем дзіцяці на першынца вырасла на 404,9 руб. і складае 3 285 руб. Гэтая лічба была актуальная да 31 кастрычніка, цяпер памер дапамогі перагледзяць суразмерна БМП.

Пры нараджэнні другога і наступных дзяцей сёння плацяць 4 599 руб. (павялічэнне на 566,86 руб.).

Выплачваць пенсіі і дапамогі будуць па новых правілах.

З 1 лістапада 2022 года атрымліваць пенсію і іншыя сацыяльныя выплаты можна ў любым паштовым аддзяленні краіны.

Да 15 лістапада трэба заплаціць падаткі:

на нерухомасць, зямельны, транспартны.

З 2022 года падаткам на нерухомасць абкладаюцца ўсе кватэры і дамы, у тым ліку за першае жылое памяшканне.

Уладальнікам жылля трэба пагасіць авансавы плацёж падатку за першую кватэру ў памеры 50% ад належнай сумы за бягучы год.

Другую частку маёмаснага падатку за 2022 год трэба ўнесці да 15 лістапада 2023 года.

Уладальнікі транспартных сродкаў да 15 лістапада 2022 года павінны таксама аплаціць астатак транспартнага падатку.

Пенсии и пособия за 9 мая выплатят досрочно

В объектах почтовой связи можно будет получить пенсию или пособие за 9 мая досрочно. Об этом сообщается на сайте “Белпочты”.

Выплаты в Минске начнутся с 6 мая. В остальных объектах почтовой связи – с 7 мая.

9 мая будут работать только дежурные отделения.