Аляксей Навальны памёр у турме

Расійскаму апазіцыйнаму палітыку было 47 гадоў.

Афіцыйнае паведамленне пра смерць расійскага палітыка з’явілася на сайце Федэральнай службы выканання пакаранняў па Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе Расійскай Федрацыі. Навальны ўтрымліваўся тут у выпраўленчай калоніі №3. 14 лютага прэс-сакратар палітыка Кіра Ярмыш паведамляла, што Навальнага ў 27-ы раз за час зняволення адправілі ў штрафны ізалятар.

Паводле інфармацыі расійскага дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва RT, прычынай смерці палітыка стаў тромб. 

«У папраўчай калоніі №3 асуджаны Навальны А.А. пасля прагулкі адчуў сябе дрэнна, практычна адразу страціўшы прытомнасць. Неадкладна прыбылі медыцынскія работнікі ўстановы, была выклікана брыгада хуткай медыцынскай дапамогі. Праведзены ўсе неабходныя рэанімацыйныя мерапрыемствы, якія станоўчых вынікаў не далі.» – гаворыцца ў паведамленні Федэральнай службы выканання пакаранняў па Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе.

Фота з адкрытых крыніц