Пасля абрэзкі галля з дрэваў, бабруйскія камунальнікі ўжо трэці тыдзень ігнаруюць неабходнасць прыбрацца за сабой – піша партал bobr.by.
Continue reading “Ужо некалькі тыдняў у бабруйскіх дварах не прыбіраюць зрэзанае галлё – фота”
Continue reading “Ужо некалькі тыдняў у бабруйскіх дварах не прыбіраюць зрэзанае галлё – фота”
Continue reading “Жыхары Слаўгарада навалілі кучу смецця на самым уездзе ў горад – фота”
У некаторых кватэрах дома цячэ дах, а ў пад’ездах вада ліецца па аконных праёмах, асела адмостка, адышла плітка пры ўваходзе ў пад’езд, вакол паціпавярховіка дагэтуль не прыбрана будаўнічае смецце. Недахопаў вельмі шмат, але мясцовая будаўнічая арганізацыя ПМК-264 не імкнецца іх выпраўляць.
Кіраўніцтва ПМК-264 спасылаецца на тое, што няма грошай, альба па просту не хапае часу. Жыхары дома, якія чакалі рамонту, на нацярашні час канчаткова расчараваліся ў абяцанках прадстаўнікоў будаўнічай арганізацыі, бо тэрміны рамонту пераносяцца ўсё далей і далей – паведамляе раённая газета “Крычаўскае жыццё”
Тым часам, злашчасны дом далёка не адзіны ў «скарбонцы недахопаў» будаўнічага прадпрыемства. Менавіта будаўнікі ПМК-264 займаліся капітальным рамонтам дома на мікрараёне Камсамольскім, 3, падчас чаго аблажаліся на ўсю вобласць, пра што пісалі mogilev media. Не лепш выглядае карціна і з будаўніцтвам дома па адрасе Камсамольскі, 37а, які будуюць ажно два гады, парушаючы правіла бяспекі і забруджваючы будаўнічым смеццем ўсё навакол, пра што выйшаў асобны матэрыял на mogilev media.
Гэта ўсё не стварае добрага іміджу дзяржаўнай будаўнічай структуры. Яе рэпутацыя падае ўсё ніжэй і ніжэй, а будаўнікі не толькі страцілі давер у вачах простых крычаўлян, але і ў кіраўніцтва раёна: капітальны рамонт ім ужо не давяраюць, і чарговы шматпавярховік будуюць будаўнікі суседняга раёна, і паліклініку ў горадзе таксама ўзводзяць не мясцовыя.
Фота “Крычаўскае жыццё”
Людзі наведваюцца да крыніцы не толькі ў час рэлігійных святаў, але і ў звычайныя дні. Але далёка не кожны з добрымі намерамі прыходзіць да воднага аб’екта, які быў асвечаны праваслаўнай царквой яшчэ напачатку 2021 года.
Нядбайныя людзі панадзіліся сюды, на крыніцу, смецце вывозіць. Несанкцыянаваныя звалкі сельсавет прыбірае, але выглядае гэта сумна. У самой купелі поўна цыгарэтных бычкоў і фанцікаў, але вось гэта яшчэ паўбяды, а вось пакеты з бытавым смеццем ужо значна сур’ёзней. Накіданае смецца, якое разлагаецца – гэта не толькі пытанне эстэтыкі, а яшчэ і экалогіі, бо ўсе шкодныя рэчывы праз глебу пойдуць у ваду – паведамляе раённая газета “Крычаўскае жыццё”.
Ад рэдацыі. Праблема не толькі ў неахайнасці людзей, якія засмечваць крыніцу і купелю, але і ў тым, што мясцовая ўлада пафасна адкрывала і асвечвала крыніцу паўтары гады таму. Пры гэтым мала ўлічваліся народныя традыцыі ў сферы ўшанавання воднага аб’екта ў Нізках: прылеглую тэрыторыю да крыніцы залілі бетонам, паклалі плітку. Такое ўпарадкаванне крыніцы ўплывае на экалогію не менш за засмечванне воднага аб’екта людзьмі. У гэтым таксама ёсць адна з прычынаў абыякавага (і нават грэблівага) стаўлення да крыніцы.
Фота з адкрытых крыніц
У сацыяльных сетках паявіліся шматлікія скаргі жыхароў Асіповіч – людзі размяшчаюць фотаздымкі з гарадскіх сметніц, з якіх доўгі час не вывозяць адыходы.
– На вуліцы Крыловіча, дзе побач гуляюць дзеці, зграі мух ляцяць з гэтай кучы па ўсім двары, смурод немагчыма апісаць, і так круглы год. – каментуе сітуацыю адна з жыхарак горада.
Работнікі камунальных службаў у прыватных размовах тлумачаць сітуацыю тым, што смеццевозы няма чым заправіць – не хапае саляркі.
Фота з адкрытых крыніц
Ужо амаль поўгады будуюць дом №37 на тэрыторыі мікрараёна Камсамольскі. Яго ўзвядзенне адбываецца побач з праблемным доўгабудам – домам №38, пра які не так даўно пісалі mogilev media.
Будаўнічы працэс асноўнага корпуса новага дома нічым не адрозніваецца ад суседняга доўгабуда – гэтаксама неахайна і з парушэннямі правілаў бяспекі. Сярод відавочных парушэнняў правілаў бяспекі – адсутнасць агароджаў небяспечных зон і знакаў бяспекі. Ёсць таксама недахопы і пры выкарыстанні сродкаў індывідуальнай абароны, пры эксплуатацыі металічных лесвіц, рыштаванняў і аўтамабільных кранаў. Парушэнні аналагічныя тым, якія былі зафіксаваны на будаўнічай пляцоўцы дома №38 па вуліцы Мікрараён Камсамольскі – паведамляла раённая газета “Крычаўскае жыццё”.
Побач з будаўнічай пляцоўкай будучага дома № 38 знаходзяцца некалькі горак пяску, зусім неагароджаных, па якіх лазяць дзеці, што можа ўяўляць для іх небяспеку. Яны нібыта фармальна агароджаны, але гэта выглядае поўнай абыякавасцю будаўнічай арганізацыі наконт бяспекі людзей. Не абыходзіцца і без будаўнічага смецця і сухога галля, якое валяецца пасярод горак з пяском.
Наогул з пачаткам будаўнічых работ былі cпілаваныя або паламаныя з дзясятак дрэваў, якія не імкнуліся захаваць. Асабліва дасталося дрэвам каля дома №34 па мікрараёну Камсамольскі, за прыгажосцю якіх сачылі жыхары дома.
Менавіта жыхарам дома №34 будаўніцтвам створана шмат нязручнасцяў. Напрыклад, няма нармальнай паркоўкі для машын, бо прылеглую тэрыторыю разварацілі, а асфальтавая дарога побач з домам ператварылася ў грунтовую, пыльную зону.
Акрамя таго знішчылі пляцоўку, дзе знаходзіліся спецыяльныя турнікі для выбівання дываноў, а маленькую дзіцячую пляцоўку засыпалі зямлёй, пагэтаму цяпер там немагчыма гуляць.
Адзначым, што ўзвядзеннем дома №37 на мікрараёне Камсамольскім займаецца крычаўскае будаўнічае прадпрыемства, якое робіць гэта абы-як, ствараючы шмат праблем жыхарам навакольных дамоў. На гэтым фоне будаўнічы вагончык з надпісам “сэнсэй” глядзіцца як здзек з жыхароў гэтага квартала, бо ўзровень будаўніцтва вельмі далёкі ад такога вызначэння.
Фота: mogilev media
Швейцарска-французскі мастак намаляваў гіганцкі мурал са змятай пластыкавай бутэлькай проста на траве швейцарскага парка, каб прыцягнуць увагу да забруджвання навакольнага асяроддзя.
34-гадовы творца пад мянушкай SAYPE выкарыстоўваў крэйду і вугаль для стварэння вялізнай карціны, якая па даўжыні і шырыні прыкладна роўная тром тэнісным кортам. Выява размяшчаецца ў парку Луі-Буржэ ў Лазане на беразе Жэнеўскага возера.
Гіганцкі мурал яшчэ будзе дадаткова пафарбаваны, што можа заняць у мастака шмат часу – ад двух да трох тыдняў – паведамляе інфармацыйнае агенства Reuters.
Фото Reuters
Пра будаўніцтва новага чытарохпавярховіка з кучай парушэнняў тэхнікі бяспекі і правілаў аховы працы нядаўна пісалі mogilev.media. Працягам гэтай гісторыі стала стыхійная звалка побач, на якой валяецца будаўнічае смецце. Усё гэта ў двух-трох дзясятках метраў ад будаўнічай пляцоўкі будучага жылога дома №38, на месцы зліцця завулка Выганскі з часткай мікрараёна Камсамольскі.
Горкі пяску з’явіліся тут у выніку расчысткі пляцоўкі для будаўніцтва чатырохпавярховіка яшчэ год таму, але да гэтага часу яны так і не былі прыбраны. Больш за тое, з нядаўняга часу там з’явіўся стыхійны сметнік, куды жыхары вакольных дамоў пачалі скідваць розныя бытавыя адыходы і галлё.
І гэты пры тым, што побач знаходзяцца шэраг кантэйнераў для смецця. Вось так неахайнае будаўніцтва стварыла дурны прыклад і прэцэдэнт для засмечвання прасторы мікрараёна.
Пры гэтым горкі з пяску зусім неагароджаны і на іх часта ўзбіраюцца дзеці, што можа ўяўляць небяспеку для іх здароўя і жыцця – яшчэ восенню мінулага года пісалі mogilev.media.
Фота: mogilev.media
У цэнтры горада каля аўтастанцыі ў Чавусах ёсць зона адпачынку з фантанам, лаўкамі, сметніцам, клумбамі. Зусім нядаўна камунальныя службы Чавусаў зрабілі работы па ачыстцы фантана ад смецця: адкаталі старую ваду, падмялі і вымылі басейн, залілі свежай вадой. Такія мерапрыемствы, згодна плану прадпрыемства, праводзяцца раз на месяц.
Аднак не паспелі камунальшчыкі прыбраць прыгожую гарадскую лакацыю, як фантан праз некаторыя час аказаўся зноўку засмечаны мясцовымі жыхарамі – піша чавуская раённая газета “Іскра”.
Фота: “Іскра”
Восенню мінулага года mogilev.media ужо пісалі пра пабудову новага шматкватэрнага дома ў раёне пяціпавярховікаў № 8,9,30,34 па вул. Мікрараён Камсамольскі, які пачалі будаваць на месцы зручных дарожак, дзіцячай пляцоўкі і зялёнай прасторы паміж дамамі, што прынесла нязручнасці для мясцовых жыхароў.
З пачатку будаўніцтва дома №38 прайшоў ужо цэлы год, але заканчэнне і не бачна. Асноўны корпус дома ўжо пабудавалі, аднак яшчэ шмат працы давядзецца рабіць па знешняй і ўнутранай апрацоўцы пабудовы.
Між іншым, падчас маніторынгу аховы працы на розных будаўнічых аб’ектах менавіта на будаўніцтве дома №38 былі зафіксаваны шэраг парушэнняў: адсутнасць агароджы небяспечных зон, знакаў бяспекі і кантролю за выкананнем работнікамі патрабаванняў па ахове працы. Дахавыя работы выконваюцца без спецпропуска.
Таксама былі зафіксаваны парушэнні пры выкарыстанні сродкаў індывідуальнай аховы і пры выкарыстанні драўляных драбін і пад’ёмных механізмаў (аўтакрана) – пісала яшчэ ў красавіку раённая газета “Крычаўскае жыццё”.
Сапраўды, прылеглая тэрыторыя да будаўнічага аб’екта цяпер засмечана рознымі адыходамі, горы пяску і будаўнічага смецця ствараюць непрыгожы і сумны выгляд. Больш за тое, яны нясуць пэўную небяспеку не толькі дзецям, але і дарослым, бо ніякім чынам не агароджаны і не пазначаны. Фактычна знішчаны дзве невялікія дзіцячыя пляцоўкі каля вакольных дамоў, а горкі са смеццем і пяском не змяншаюцца, а з’яўляюцца новыя.
Вішанькай на торце стаў будаўнічы вагончыў “1000 дробязей”, які выклікае ў мясцовых жыхароў смех і жарты. А магчыма ў вагончыку проста спрабуюць адкрыць крамку з продажам рознай гаспадарчай драбязы?
Фота: mogilev.media