На пажары пад Бабруйскам загінуў мужчына, яго жонку выратавалі людзі

Пажар здарыўся днём 8 лютага ў вёсцы Туркі Бабруйскага раёна. На месцы ўзгарання ратавальнікамі было знойдзена цела гаспадара дома 1940 года нараджэння. Яго жонку 1948 года нараджэння яшчэ да прыезда пажарных выратавалі мясцовыя жыхары – паведамляе прэс-служба МНС. Прычына пажару, папярэдне – парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога і іншага абагравальнага абсталявання.

Фота ілюстрацыйнае.

Пенсіянерку шпіталізавалі пад Крычавам – распальвала печку бензінам

У вёсцы Бель-1 Крычаўскага раёна 62-гадовая пенсіянерка спрабавала растапіць печку, лінуўшы бензіну. Ад успышкі лёгкаўзгаральных пароў яна атрымала апёкі 15% цела. У момант здарэння ў доме знаходзіўся сын пацярпелай, які загасіў на жанчыне вопратку і выклікаў медыкаў. Жанчына шпіталізаваная – паведамляе прэс-служба МНС.

Фота ілюстрацыйнае.

Пенсіянера выратавалі на пажары пад Горкамі

У вёсцы Ходаравічы Горацкага раёна вечарам 6-га лютага ратавальнікі былі выкліканыя на пажар у прыватным доме. Гаспадар хаты. 57-гадовы пенсіянер быў шпіталізаваны з атручэннем прадуктамі гарэння. Папярэдняя прычына пажару – неасцярожнасць пры курэнні, паведамляе прэс-служба МНС

Фота ілюстрацыйнае

У Бабруйскім раёне гарэў BMW

Здарэнне адбылося ў аграгарадку Цялуша Бабруйскага раёна вечарам 3 лютага – паведамляюць “Магілёўскія ведамасці” са спасылкай на прэс-службу МНС. 

Да прыбыцця ратавальнікаў з-пад капота аўтамабіля ішоў дым. У выніку пажару пашкоджана падкапотная прастора, пярэдняя панэль, лабавое шкло. Прычына пажару высвятляецца. Разглядаецца версія, што адбылося парушэнне правіл эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.

Фота: МНС

На “Магатэксе” жанчыне заціснула руку ў сушыльны станок

Ратавальнікам прыйшлося пры дапамозе спецыяльных інструментаў дэблакаваць руку работніцы прадпрыемства “Магатэкс” 1991 года нараджэння – паведамляе прэс-служба МНС. Руку жанчыне заціснула ў аддзелачным цэху, у станку сушыльна-шырыльнай стабілізацыйнай машыны. Здарэнне адбылося вечарам 3 лютага. Жанчына шпіталізаваная з траўмамі.

Фота: МНС

У Магілёве гарэў інфекцыйны корпус бальніцы №1, які будуецца

1 лютага ў 3 гадзіны ночы здарыўся пажар у адным з кабінетаў новага інфекцыйнага корпуса Магілёўскай гарадской бальніцы №1 па вуліцы Акадэміка Паўлава – паведамляе прэс-служба МНС. Будынак інфекцыйнага корпуса не эксплуатуецца – толькі ідзе яго будаўніцтва. Персанал і пацыенты ў ім адсутнічаюць. Гарэнне адбывалася ў вучэбна-метадычным кабінеце на шостым паверсе. У выніку пажару пашкоджана медыцынская маёмасць, якая складуецца, закурана памяшканне кабінета. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца.

Фота: МНС

У Спаскім саборы Магілёва абласному ўпраўленню МНС уручылі харугву – фота

Трэба адзначыць, што для шматканфесійнай краіны і рэгіёна ў прыватнасці – гэта неадназначная падзея. Сярод усіх зарэгістраваных у Магілёўскай вобласці рэлігійных абшчын (дадзеныя  на 2014 год), праваслаўнымі былі толькі 46% ад агульнай колькасці – 131 абшчына з 282. Амаль па 40 абшчын сфарміравалі хрысціяне веры евангельскай і баптысты, 23 – каталікі, 15 – іўдзеі.

Фота: mogilev.media

На пажарах у Бабруйску загінулі трое, у Асіповічах цягнік збіў дзяўчыну – ранішняя зводка

Два чалавекі загінулі на пажары ў прыватным доме па вуліцы Спартакаўскай у Бабруйску вечара 23 студзеня – паведамляе прэс-служба МНС. Прычыны ўзгарання высвятляюцца. Таксама ў Бабруйску ў гэты дзень гарэў дом па вуліцы Звязды. Гаспадар дома 1979 года нараджэння атрымаў апёкі і быў выратаваны, а яго сужыцельніца, жанчына 1981 года нараджэння, загінула.

Яшчэ адзін пажар у прыватным доме ў Бабруйску – на вуліцы Кірава – завяршыўся менш трагічна. Гаспадар дома 1958 года нараджэння спрабаваў самастойна загасіць полымя, атрымаў апёкі і быў шпіталізаваны.

Таксама гарэў дом у Чавусах па вуліцы Забалоцкай. Гаспадар дома 1951 года нараджэння выратаваўся, атрымаўшы атручэнне дымам, і быў шпіталізаваны.

У вёсцы Машавое Касцюковіцкага раёна ў сваім доме быў знойдзены мужчына 1969 года нараджэння, які атруціўся ўгарным газам – зарана закрыў дымаход у печы.

У Асіповічах на чыгунцы адбыўся наезд электрацягніка на чалавека. Пацярпела дзяўчына 1999 года нараджэння, якая з траўмамі рознай ступені цяжкасці была шпіталізаваная.

Фота ілюстрацыйнае.

На Лахве выратавалі рыбака, ён праваліўся пад лёд і чапляўся за кусты

51-гадовы жыхар вёскі Сарочына Быхаўскага раёна рыбачыў на рацэ Лахва недалёка ад свайго месца жыхарства. Аяртаючыся дахаты, у 70-ці метрах ад берага ён праваліўся пад лёд, але здолеў схапіцца за кусты. Выбрацца сам ён не змог і стаў крычаць па дапамогу. 

Жыхары вёскі выклікалі ратавальнікаў, якія выцягнулі мужчыну з палонкі пры дапамозе спецыяльнай дошкі – піша прэс-служба абласнога ўпраўлення МНС.

Фота: МНС

Касулю ратавалі пад Магілёвам

На відэа бачна, як ратавальнікі выносяць на паверхню з тэхнічнай яміны касулю, што правалілася і паранілася. Самастойна выбрацца яна б не змагла.

Крыніца відэа – Могилёв live