У Дрыбінскім раёне падлетак атрымаў электратраўму, закрануўшы вудой лінію электраперадач

Трынаццацігадовы хлопчык шпіталізаваны з тэрмічнымі апёкамі ад уздзеяння электрычнага току. Інцыдэнт адбыўся ўвечары 2 ліпеня ў аграгарадку Кароўчына Дрыбінскага раёна.

Паводле наяўных даных, падлетак ішоў да месца рыбалкі з ужо раскладзенай тэлескапічнай вудай і наблізіўся на небяспечную адлегласць да паветранай лініі электраперадачы. У выніку атрымаў электратраўму.

Хлопчык дастаўлены ў бальніцу.

Фота ілюстрацыйнага характару.