У Касцюковічах спявалі перадвыбарныя прыпеўкі – крынжова і ў поўнай цішыні

Тэлеграм-канал Касцюковіцкай раённай газеты выставіў ролік з двума самадзейнымі артыстамі, што спяваюць прыпеўкі пра “выбары” 25 лютага. “Меня милый не целует, говорит потом-потом. Когда выборы пройдут, поцелую с огоньком” – дзеліцца праблемамі інтымнага жыцця спявачка.

На пачатку роліка аўтары заяўляюць, што гатовыя спяваць прыпеўкі, прысвечаныя “дню галасавання” хоць цэлую гадзіну, але ў рэальнасці іх хапіла менш чым на паўтары хвіліны. Характэрна, што нягледзячы на заклікі “что б вы нам похлопали”, прадстаўленне праходзіла ў поўнай цішыні.

Фота: “Голас Касцюкоўшчыны”, скрыншот

Ода аўталаўцы – у Чэрыкаве знялі хвалебны ролік пра новы аўтамагазін

“Машына прасторная, увесь тавар добра відны, акрамя таго ёсць казырок, пад якім можна схавацца ад дажджу” – гэтыя думкі ў розных варыяцыях на працягу двух хвілін пад бадзёрую музыку паўтараюць кіроўца аўталаўкі і адна з пакупніц.

Крынжовае відэа размешчана на старонцы “Весніка Чэрыкаўшчыны”. Паглядзіце ролік, каб акунуцца ў атмасферу беларускай глыбінкі.

Фота: “Веснік Чэрыкаўшчыны”