На вуліцы Каштанавай у Магілёве зацвілі каштаны – фота

Чытачы mogilev.media дзеляцца доўгачаканай майскай радасцю – зацвілі каштаны.

Вуліца Каштанавая знаходзіцца на самым паўночным ускрайку горада.

Фота: чытачы mogilev.media

У Магілёве цвітуць каштаны. А, ці шмат ведаюць гараджане пра іх?

Магілёў. media вырашыў дапамагчы і сабраў 10 фактаў пра гарадзкія каштаны.

– Для Беларусі каштан чужародны, інтрадукаваны. Адшукаць звестак, калі ён да нас трапіў не ўдалося. Некаторыя даследнікі мяркуюць, што на Магілёўшчыне ў буйных маентках яго сталі высаджваць не раней за 18 стагоддзе.

Вядома, што каштан завезлі ў Еўропу ў 15 стагоддзі з Турцыі. Ён стаў дужа папулярны на новай радзіме, як найлепшая расліна для паркаў і сквераў.

– У нас распаўсюджаны пераважна каштан конскі звычайны. Выкарыстоўваецца ў гарадах для азелянення вуліц. Эфектыўна ачышчае навакольную атмасфэру ад выхлапных газаў, сярністых злучэнняў і свінцу. Расшчапляе шкодныя рэчывы без шкоды для свайго здароўя.

– Наш каштан звычайна цвіце даволі позна, што дазваляе яму пазбягае замаразкаў у час набухання каткоў. Цвет раскрываецца ў маі, а цвіценне доўжыцца да трох тыдняў пасля чаго з’яўляюцца невялікія арэхі зялёнага колеру.

– Плады выспяваюць у жніўні-верасні. Адмыслоўцы засцерагаюць, што плады конскага каштана не варта блытаць з іншым відам. Плады «нашага» каштана горкія на смак і імі можна нават атруціцца, як зашмат зʼесці. Іх выкарыстоўваюць у фармацэўтыцы, як сыравіну для вытворчасці лекаў ад сасудзістых захворванняў. Пладамі не грэбуе свойская скаціна, бо ў іх шмат крухмалу і бялку.

– Каштан – выдатны меданос, чым заваблівае да сябе пчол.

– У прыродзе размнажаецца насеннем. Без цяжкасці пераносіць перасадку ў дарослым узросце. Валодае добрай парасткавай здольнасцю ад пня. Ценевынослівы.

– Хутка расце і сягае 30 мэтраў. Самы буйны экзэмпляр быў узростам 2-4 тысячы гадоў з ахопам камля ў 57 мэтраў.

– Паколькі каштан не тутэйшае дрэва, то ў яго слабая генетычная памяць і ён кепска рэагуе на змены надвор’я. Калі тое адбываецца ён можа зацвісці ў нязвыклы для сябе час. Гэта шкодна для дрэва. Усё часцей мы становімся сведкамі такой анамаліі.

 – Конскі каштан устойлівы да шкоднікаў і хваробаў. Але, апошнім часам, расліну даймае мініруючая моль. Па словах спецыялістаў «мінёры» рассяліліся шмат на якіх гарадскіх каштанах. Спачатку на лісцях зʼяўляецца «іржа», яны пачынаюць заўчасна жаўцець. Скручваюцца па краях. Выратаваць хворае дрэва практычна не магчыма. 

Калі дрэвы рэгулярна не апрацоўваць, не змагацца з моллю, то ў перспектыве каштаны давядзецца замяніць іншымі пародамі.

– У Магілёве ёсць вуліца Каштанавая. Яе закладалі як пешаходную ў 1980 гадох у мікрараёне Саломенка. Яна засаджаная каштанамі. На Саломенцы іх наагул шмат. Тут яны паўсюль.