Галоўным камуністам Крычава стаў малады дырэктар гістарычнага музея

Крычаўскія камуністы абралі новага лідара і ім стаў дырэктар гарадскога музея, што знаходзіцца ў будынку XVIII стагоддзя. Дагэтуль лідарам раённай партарганізацыі была старая камуністка Зінаіда Скачкова. 

Актыў раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі ў Крычаве выбраў новага лідара: з 5 кастрычніка першым сакратаром раённай арганізацыі КПБ будзе з’яўляецца Уладзімір Мішчанка. Ён жа з’яўляецца дырэктарам гістарычнага музея, што размешчаны ў будынку палацы Пацёмкіна-Галынскіх XVIII стагоддзя.

Шмат гадоў нязменным лідэрам партарганізацыі была Зінаіда Скачкова, аднак па яе меркаванню, прыйшоў час саступіць месца лідара крычаўскім камуністаў маладому чалавеку – паведамляе раённая газета “Крычаўскае жыццё”.

Дарэчы, адным з лідарам партарганізацыі Крычаўскага раёна, што прысутнічаў на паседжанні, з’яўляецца цяперашні начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Крычаўскага райвыканкама Рыськоў Вадзім Вясаславовіч (раней быў таксама дырэктарам музея).

Між іншым само паседжанне, на якім абралі Мішчанку, адбылося ў параднай залі палаца, дзе праходзяць разнастайныя мерапрыемствы.

Фота “Крычаўскае жыццё”

У былым будынку банка ў Крычаве адкрылі музей Вялікай Айчыннай вайны

Новыя экспазіцыйныя плошчы гістарычнага музея дэманстраваліся гараджанам яшчэ 30 верасня на Дзень горада, аднак на пастаяннай аснове зала Вялікай Айчыннай вайны запрацавала зусім нядаўна.

Музейную экспазіцыю размясцілі ў былым будынку “Беларусбанка”, які быў аптымізаваны летам гэтага года. Экспазыцыйная прастора ўключае ў сябе інфармацыйныя стэнды аб героях мінулай вайны, звесткі пра партызанскія атрады і вайсковыя злучэнні, якія абаранялі і вызвалялі горад. Акрамя таго, ёсць асабістыя рэчы і каштоўныя дакументы вайсковых, зброя тых часоў, рэшткі вайсковай тэхнікі, узнагароды і бюсты, карціны на ваенную тэматыку.

Адметна, што на адну на сцен будынка павесілі памятную шыльду ў гонар Міхаіла Мельнікава, які з’яўляецца заснавальнікам Крычаўскага краязнаўчага музея. 

mogilev.media