Стратаў на сотні тысяч рублёў, 8 крымінальных спраў – «ліпавая» меліярацыя на Магілёўшчыне

Супрацоўнікі аддзела барацьбы з эканамічнай злачыннасцю Магілёўскага абласнога УУС выявілі нямэтавае выкарыстанне сродкаў на правядзення меліярацыйных работ – паведамляе прэс-служба ведамства.

Устаноўлена, што ў 2022 годзе кіруючай кампаніі аднаго з холдынгаў вобласці было выдаткавана больш за 6,5 мільёны рублёў для выканання меліярацыйных работ. На канец года кіраўніцтва заявіла пра іх паспяховую рэалізацыю. Аднак высветлілася, што частка з філіялаў меліярацыйныя работы нават не пачыналі, а некаторыя выканалі іх не ў поўным аб’ёме і няякасна.

Аператыўнікамі зроблена выснова аб фіктыўным асваенні выдзеленых дзяржавай сродкаў, нанесена шкода на агульную суму звыш 430 000 рублёў.

У адносінах да кіраўнікоў рэгіянальных падраздзяленняў арганізацыі распачата 8 крымінальных спраў. Фігурантам пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй ці без канфіскацыі маёмасці.

Фота з адкрытых крыніц.

Холдынг Danone скарачае базавы асартымент, ашчаджаючы выдаткі

Як і ўсе вытворцы, Danone стаў адчувальны да кошту ўпаковак. Пра тое кампанія апавясціла рэтэйлераў на ўсіх рынках.

У Беларусі ў Danone засталіся дзве юрыдычныя асобы – «Данон Шклоў» і менская «ДанонБел».

Рэсурс Officelife.media, спасылаючыся на агенцтва Reuters, нагадвае, што раней шэраг харчовых сетак прыбралі частку прадуктаў, бо больш не маглі сабе дазволіць прадаваць іх.

Цяперашнія меры паўплываюць на памеры ўпаковак прадукцыі і смакавыя якасці некаторай прадукцыі.

фота з адкрытых крыніц