На «Вялікай бард-рыбалцы» ў Быхаўскім раёне гасцей будзе больш, чым гаспадароў

Сайт фестывалю «Вялікая бард-рыбалка» апублікаваў праграму бардаўскага свята на Чыгірынскім вадасховішчы: з пятнаццаці галоўных гасцей восем – расійскія.

Апублікавана праграма свята «Вялікая бард-рыбалка», якое штогод праходзіць у Быхаўскім раёне на Чыгірынскім вадасховішчы.

Там, па традыцыі, выступае шмат бардаў і музычных калектываў з Расіі. Сёлета гасцей будзе больш, чым гаспадароў: восем на сем, адпаведна.

І гэта зразумела: сяброўства з Расіяй мацнее з года ў год, але такімі тэмпамі «Вялікая бард-рыбалка» мае ўсе шанцы ператварыцца ў расійскі фестываль, а роля беларусаў звядзецца да прадастаўлення пляцоўкі для свята.

Расія, канешне, вялікая краіна і талентаў там больш, але ўзнікае трывожнае пытанне: а куды падзеліся беларускія барды? 

Падаецца, што большая іх частка выступае на замежных пляцоўках. І гэта таксама, на жаль, заканамерна. Бардаўская песня заўсёды была выражэннем сумлення народа, свабоднай думкі і ніколі не ўпісвалася ў рамкі, устаноўленыя для яе ўладамі.

Бардаў ва ўсе часы крытыкавалі за безідэйнасць, а ў цяперашняй Беларусі, дзе ідэі ўжо вышэй за здаровы сэнс, месца для свабодных мастакоў не засталося зусім.

Фота ілюстрацыйнага характару з адкрытых крыніц.

Магілёў працягвае святкаваць Дзень горада – фота

Сёння, 29 чэрвеня ў Магілёве працягваюцца святочныя мерапрыемствы з нагоды Дня горада. На вуліцы Ленінскай з 12 гадзіны і да 18.00 праходзіць выстава-кармаш рамеснікаў, а таксама стаяць палаткі з пачастункамі. Моладзевае свята праходзіць таксама ў парку ў Падміколлі.

Вечарам гараджан чакае яшчэ канцэрт Магілёўскай гарадской капэлы ў Тэатральным скверы (пачатак у 16.00) і выступленне духавога аркестра ў скверы 40-гаддзя Перамогі (з 18.00 да 20.00).




ленінская
праспект міра
тэатральны
падміколле
кошты
сувеніры
ленінская магілёў

Як прайшоў Дзень горада ў Магілёве – атмасферныя фота

Пабывалі на Дні горада ў Падмікольскім парку. Перадаем вам настрой дажджлівага свята праз гэтую невялікую падборку.

Асноўнай пляцоўкай свята стаў парк у Падміколлі. Тут размясціліся гандлёвыя палаткі з шашлыкамі і рознымі пачастункамі. А 12.00 у парку стартаваў забег “Магілёў, бягом за львом”. Нягледзячы на дажджлівае надвор’е, мерапрыемства сабрала пару дзясяткаў наведвальнікаў, а некаторыя з удзельнікаў забегу нават крэатывілі з вобразамі льва.










день города

Фестываль “Пісьмянкоў луг” прайшоў у Касцюковічах

Рэгіянальны фестываль паэзіі і аўтарскай песні «Пісьмянкоў луг» прайшоў на радзіме вядомага паэта і эсэіста Алеся Пісьмянкова ў Касцюковічах.

Восьмы ўжо фестываль “Пісьмянкоў луг” прайшоў у Касцюковічах. На свята з’ехаліся прадстаўнікі літаратурнага свету Магілёўшчыны – вядомыя паэты і празаікі.

Творчыя нашчадкі паэта Алеся Пісьмянкова чыталі вершы свайго земляка і ўласныя творы, назіралі за творчымі нумарамі, якія падрыхтавалі для іх гаспадары свята, паведамляе раённая газета “Голос Касцюкоўшчыны”.

Фота газеты “Голас Касцюкоўшчыны”.

Магілёўскі фестываль са смакам моўнага калецтва

Магілёўскія ўлады анансавалі кулінарны фестываль, але яшчэ да таго, каб праславіць мясцовую кухню, яны перш наперш праславілі ўласную граматычную непісьменнасць. 

Тое, што з беларускай мовай у Беларусі вялікія праблемы, ні для каго не сакрэт. Беларускую мову цяжка пачуць, у прыватнасці, на магілёўскіх вуліцах. Часцей яе ўжываюць у розных назвах. Звычайна, такое рафінаванае, эпізадычнае беларускае слова можна сустрэць ад улад, калі яны хочуць падкрэсліць штосьці аўтэнтычнае. 

Вось і гэтым разам такое адбылося 9 чэрвеня, калі на сайце Магілёўскага гарвыканкама з’явілася абвестка, што з 24 чэрвеня па 6 ліпеня ў горадзе пройдзе кулінарны фестываль (цытата) “Пачастунак па-магілёўскі”. 

Калі б у тых, хто прыдумываў назву гэтага фестываля, былі б добрыя ацэнкі па беларускай мове ў школе, альбо настаўнікі беларускай мовы, якія яшчэ пакуль вучаць дзяцей гэтай знікаючай мове, не былі перш наперш зацікаўлены ў фальсіфікацыі галасаванняў, а імкнуліся б да распаўсюду пісьменнасці па-беларуску, то назва фестывала гучала б так: “Пачастунак па-магілёўску”.

“Па-магілёўскі” — гэта грубая моўная памылка, якой месца ў публічнай камунікацыі быць не павінна. Форма з суфіксам -скі — характэрная для рускай мовы (по-русски, по-могилевски), у беларускай жа мове ў такіх выпадках ужываецца суфікс -ску (па-беларуску, па-віцебску, па-гомельску). 

Варта адзначыць, што падобнае моўнае калецтва магілёўскіх улад праяўляецца не ўпершыню. Адзін з адносна нядаўніх (2017 года) прыкладаў – шыльда на Палацы культуры вобласці.

палац культуры

Скрыншот з сайта Магілёўскага гарвыканкама